КРЭ́МНІЕВЫЯ КІСЛО́ТЫ,

група хім. злучэнняў агульнай ф-лы nSiO2∙mH2O з рознымі суадносінамі крэмнію дыаксіду SiO2 і вады; слабыя кіслоты. У свабодным стане вылучаны метакрэмніевая ці крэмніевая H2SiO3(SiO2∙H2O), артакрэмніевая H4SiO4(SiO2∙2H2O), дыметакрэмніевая H2Si2O5(2SiO2∙H2O). Вядомы палікрэмніевыя к-ты. К.к. дрэнна раствараюцца ў вадзе, утвараюць золі (гл. Сілікагель). Солі К.к. — сілікаты пашыраны ў прыродзе.

т. 8, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крэ́мніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крэ́мніевы крэ́мніевая крэ́мніевае крэ́мніевыя
Р. крэ́мніевага крэ́мніевай
крэ́мніевае
крэ́мніевага крэ́мніевых
Д. крэ́мніеваму крэ́мніевай крэ́мніеваму крэ́мніевым
В. крэ́мніевы (неадуш.)
крэ́мніевага (адуш.)
крэ́мніевую крэ́мніевае крэ́мніевыя (неадуш.)
крэ́мніевых (адуш.)
Т. крэ́мніевым крэ́мніевай
крэ́мніеваю
крэ́мніевым крэ́мніевымі
М. крэ́мніевым крэ́мніевай крэ́мніевым крэ́мніевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЫПРА́МНЫ СЛУП,

сукупнасць паслядоўна злучаных выпрамных паўправадніковых дыёдаў. Бываюць германіевыя і крэмніевыя (найб. пашыраны). Маюць да 10 і болей дыёдаў, аформленых звычайна ў пластмасавым корпусе з двума эл. вывадамі. Сярэдняе значэнне выпрамленага току 75—500 мА, адваротнае напружанне 2—15 кВ. Выкарыстоўваюцца як выпрамнікі току (як правіла, высакавольтныя) у электратэхнічных, радыёэлектронных прыладах і прыстасаваннях, у радыёлакацыйнай і тэлевізійнай апаратуры. Некалькі выпрамных слупоў у адным корпусе ўтвараюць выпрамны блок.

т. 4, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)