Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: крэмавы (у 2 знач.), з крэмавым адценнем, напр.: крэмава-белы, крэмава-жоўты, крэмава-ружовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ivory
[ˈaɪvəri]1.
n., pl. -ries
1) слано́вая ко́стка
2) крэ́мава-бе́лы ко́лер
2.
adj.
1) з слано́вае ко́сткі
2) крэ́мава-бе́лы, ко́леру слано́вае ко́сткі
•
- ivories
- ivory black
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЯЛЯ́НКА, ваўнянка белая (Lactarius pubescens),
шапкавы пласціністы грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі пераважна ў маладых, часта забалочаных бярозавых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў жніўні—верасні.
Шапка да 6 см у дыяметры, тонкаапушаная, з загнутым уніз валакністым краем, белая, сухая або злёгку слізкая, з цягам часу становіцца шырокалейкападобная, сухая, белая або крэмаватая. Пласцінкі спачатку белыя, пасля крэмава-ружовыя. Ножка да 4 смвыш., белая або з ружавата-крэмавым адценнем, гладкая, пустая. Мякаць белая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані, мае горкі млечны сок. Ядомы грыб. Ужываецца толькі солены (пасля вымачкі і адварвання). Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку.