крыя́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. крыя́ю крыя́ем
2-я ас. крыя́еш крыя́еце
3-я ас. крыя́е крыя́юць
Прошлы час
м. крыя́ў крыя́лі
ж. крыя́ла
н. крыя́ла
Загадны лад
2-я ас. крыя́й крыя́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час крыя́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Крыя́ць ’пачаць ачуньваць, папраўляцца’ (Нас.). Рэканструюецца як праславянскае ў форме акрыяць (гл.) (*okrьjati). Індаеўрапейскія паралелі праблематычныя. Параўн. Махэк IF, 53, 94. Не выключана, аднак, сувязь з лац. creare ’ствараць’, recreare ’акрыяць’ (Мацэнаўэр. LF, 9, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акрыя́ць ’аджыць, паправіцца’, оклыгать ’тс’ (Нік.), акрыяты ’тс’ (Клім.), ст.-бел. окреять (1479) (Нас. гіст.). Слова праславянскае. Параўн. укр. окріяти, чэш. okřati, славац. okriať, серб.-харв. ока̀рјати (< *okrjati) (Бернекер, 1, 613). Параўн. таксама Супрун, Веснік БДУ, 1, 2, 70. Гл. крыяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)