Крышталічная рашотка 1/343; 4/330; 6/154, 155; 7/209; 11/96

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫШТАЛІ́ЧНАЯ РАШО́ТКА рэгулярнае размяшчэнне часціц (атамаў, іонаў, малекул) у крышталях, якое характарызуецца перыядычнай паўтаральнасцю ў трох вымярэннях. Для апісання К.р. дастаткова ведаць размяшчэнне часціц у элементарнай ячэйцы, паўтарэннем якой шляхам паралельных пераносаў (трансляцый) утвараецца ўся структура крышталя.

У адпаведнасці з сіметрыяй крышталя элементарная ячэйка мае форму паралелепіпеда ці прызмы; памеры рэбраў наз. пастаяннымі або перыядамі К.р. ці (у вектарнай форме) вектарамі трансляцый. Матэм. схемай К.р. з’яўляецца прасторавая рашотка (Бравэ рашоткі). Існаваннем К.р. тлумачыцца анізатрапія ўласцівасцей крышталёў, плоская форма іх граней, пастаянства вуглоў і інш. законы крышталяграфіі. Памеры ячэек і размяшчэнне ў іх часціц вызначаюць пры дапамозе дыфрактаметрычных метадаў аналізу (рэнтгенаграфія, нейтронаграфія, электронаграфія). Структура рэальнага крышталя адрозніваецца ад ідэалізаванай схемы, якая апісваецца паняццем К.р.: у рэальных крышталях маюць месца ваганні крышталічнай рашоткі, дэфекты ў крышталях. Гл. таксама Сіметрыя крышталёў, Крышталяхімія.

Р.​М.​Шахлевіч.

Крышталічныя рашоткі: 1 — кухоннай солі NaCl; 2 — сфалерыту ZnS; 3 — алмазу C; 4 — графіту C.

т. 8, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крышталі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крышталя. Крышталічная будова. Крышталічны стан рэчыва. // Які складаецца з крышталёў. Крышталічная парода. Крышталічны сланец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіені́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Крышталічная горная парода зярністай будовы, якая выкарыстоўваецца для абліцоўкі будынкаў.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышталі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крышталі́чны крышталі́чная крышталі́чнае крышталі́чныя
Р. крышталі́чнага крышталі́чнай
крышталі́чнае
крышталі́чнага крышталі́чных
Д. крышталі́чнаму крышталі́чнай крышталі́чнаму крышталі́чным
В. крышталі́чны (неадуш.)
крышталі́чнага (адуш.)
крышталі́чную крышталі́чнае крышталі́чныя (неадуш.)
крышталі́чных (адуш.)
Т. крышталі́чным крышталі́чнай
крышталі́чнаю
крышталі́чным крышталі́чнымі
М. крышталі́чным крышталі́чнай крышталі́чным крышталі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рашо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Загарадка, прыстасаванне з планак, металічных пруткоў, дроту і пад. (якія звычайна пераплятаюцца).

Аконная р.

Паддувальная р.

За рашотку садзіць (у турму).

Крышталічная рашотка — размяшчэнне атамаў і іонаў у крышталі, якое паўтараецца.

|| прым. рашо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прасторавая рашотка (у крышталаграфіі), гл. Крышталічная рашотка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

амо́рфна-крышталі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амо́рфна-крышталі́чны амо́рфна-крышталі́чная амо́рфна-крышталі́чнае амо́рфна-крышталі́чныя
Р. амо́рфна-крышталі́чнага амо́рфна-крышталі́чнай
амо́рфна-крышталі́чнае
амо́рфна-крышталі́чнага амо́рфна-крышталі́чных
Д. амо́рфна-крышталі́чнаму амо́рфна-крышталі́чнай амо́рфна-крышталі́чнаму амо́рфна-крышталі́чным
В. амо́рфна-крышталі́чны (неадуш.)
амо́рфна-крышталі́чнага (адуш.)
амо́рфна-крышталі́чную амо́рфна-крышталі́чнае амо́рфна-крышталі́чныя (неадуш.)
амо́рфна-крышталі́чных (адуш.)
Т. амо́рфна-крышталі́чным амо́рфна-крышталі́чнай
амо́рфна-крышталі́чнаю
амо́рфна-крышталі́чным амо́рфна-крышталі́чнымі
М. амо́рфна-крышталі́чным амо́рфна-крышталі́чнай амо́рфна-крышталі́чным амо́рфна-крышталі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магні́тна-крышталі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магні́тна-крышталі́чны магні́тна-крышталі́чная магні́тна-крышталі́чнае магні́тна-крышталі́чныя
Р. магні́тна-крышталі́чнага магні́тна-крышталі́чнай
магні́тна-крышталі́чнае
магні́тна-крышталі́чнага магні́тна-крышталі́чных
Д. магні́тна-крышталі́чнаму магні́тна-крышталі́чнай магні́тна-крышталі́чнаму магні́тна-крышталі́чным
В. магні́тна-крышталі́чны (неадуш.)
магні́тна-крышталі́чнага (адуш.)
магні́тна-крышталі́чную магні́тна-крышталі́чнае магні́тна-крышталі́чныя (неадуш.)
магні́тна-крышталі́чных (адуш.)
Т. магні́тна-крышталі́чным магні́тна-крышталі́чнай
магні́тна-крышталі́чнаю
магні́тна-крышталі́чным магні́тна-крышталі́чнымі
М. магні́тна-крышталі́чным магні́тна-крышталі́чнай магні́тна-крышталі́чным магні́тна-крышталі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́рмур, ‑у, м.

1. Цвёрдая горная крышталічная парода розных колераў, якая ўжываецца для архітэктурных і скульптурных работ. Галіна зайшла за агароджу і прыгледзелася да надпісу на чорным мармуры помніка. Рамановіч.

2. Вырабы, аздобы з мармуру.

[Лац. marmor ад грэч. mármaros — бліскучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)