Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КРЫ́НКІ,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Лёзна. Цэнтр сельсавета. За 27 км на З ад г.п. Лёзна. 27 км ад Віцебска. 891 ж., 394 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі сав. воінаў.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КРЫ́НКАЎСКАЯ ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1864—79 у маёнтку Крынкі Аршанскага пав. (цяпер в.Крынкі ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). У 1864 працавала 90 чал., выраблена паперы на 29,2 тыс.руб.; у 1879—201 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКАЎСКАЯ ЦУКРО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1842—64 спачатку як мануфактура ў маёнтку Крынкі Аршанскага пав. (цяпер в.Крынкі ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). Мела вадзяныя, конныя і агнявыя рухавікі (з 1861 — паравы), 14 чанаў, 2 халадзільныя ўстаноўкі. У 1859 працавала 50 чал. Прадукцыя збывалася ў Аршанскім і суседніх паветах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́НКАЎСКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—44. Утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобл. Цэнтр — г.Крынкі. Падзяляўся на 13 сельсаветаў. Пл. раёна 0,9 тыс.км² (1941). 20.9.1944 у сувязі з пераносам цэнтра раёна ў г.п.Вял. Бераставіца перайменаваны ў Бераставіцкі раён і ўключаны ў склад Гродзенскай вобл. 16.8.1945 зах. частка раёна разам з г.Крынкі перададзена Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́ЦКІ (Пётр Антонавіч) (май 1919, в. Майдан Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 21.10.1942),
Герой Сав. Саюза (1965). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У канцы 1941 накіраваны ў тыл ворага ў партыз. атрад «Перамога», які дзейнічаў на Смаленшчыне і ў Віцебскай вобл. 21.10.1942 недалёка ад чыг. ст.Крынкі Лёзненскага р-на з узрыўчаткай кінуўся пад варожы эшалон, у складзе якога было больш за 40 цыстэрнаў з гаручым; падарваў яго і загінуў сам. На месцы подзвігу абеліск.