крыналі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крыналі́н крыналі́ны
Р. крыналі́на крыналі́наў
Д. крыналі́ну крыналі́нам
В. крыналі́н крыналі́ны
Т. крыналі́нам крыналі́намі
М. крыналі́не крыналі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыналі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шырокая спадніца на тонкіх абручах, стальных або з кітовага вуса (у модзе з першай паловы 19 ст.).

|| прым. крыналі́навы, -ая, -ае і крыналі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыналі́н м., уст. криноли́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыналі́н, ‑а, м.

Даўнейшая шырокая спадніца на тонкіх абручах, стальных або з кітовага вуса.

[Фр. crinoline.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыналі́н

(фр. crinoline, ад лац. crinis = волас + linum = палатно)

шырокая спадніца на тонкіх абручах, стальных або з кітовага вуса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Крыналі́н ’даўнейшая шырокая спадніца па тонкіх абручах’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. кринолин з франц. crinoline (Шанскі, 2, 8, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

криноли́н уст. крыналі́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

krynolina

ж. крыналін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)