Крыльцо́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Крыльцо́ва
Р. Крыльцо́ва
Д. Крыльцо́ву
В. Крыльцо́ва
Т. Крыльцо́вам
М. Крыльцо́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРЫЛЬЦО́ВА,

возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крывінка, за 1 км на Пд ад г. Сянно. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 22,2 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі на З і Пн зліваюцца са схіламі, на У і Пд нізкія. На Пн выцякае ручай у воз. Сянно.

т. 8, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крыльцова Г. Г. 5/438

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)