кры́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кры́лавы кры́лавая кры́лавае кры́лавыя
Р. кры́лавага кры́лавай
кры́лавае
кры́лавага кры́лавых
Д. кры́лаваму кры́лавай кры́лаваму кры́лавым
В. кры́лавы (неадуш.)
кры́лавага (адуш.)
кры́лавую кры́лавае кры́лавыя (неадуш.)
кры́лавых (адуш.)
Т. кры́лавым кры́лавай
кры́лаваю
кры́лавым кры́лавымі
М. кры́лавым кры́лавай кры́лавым кры́лавых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.

1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

К. качкі.

К. кажана.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

Левае к. бальніцы.

6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.

Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.

|| памянш. кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)