Мараканскія крызісы 7/9, 33; 8/404; 10/275

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Баснійскія крызісы 2/93, 175, 373; 3/458; 10/275; 8/404

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЗІСЫ ЎЗРО́СТАВЫЯ,

асобыя, адносна непрацяглыя па часе перыяды ў жыцці чалавека, якія характарызуюцца рэзкімі псіхал. зменамі. Узнікаюць пры пераходзе чалавека ад адной узроставай ступені да другой і звязаны з якаснымі пераўтварэннямі ў сферы яго сац. адносін, дзейнасці і свядомасці. У дзіцячым узросце вучоныя вылучаюць крызісы: нованароджанасці, першага года жыцця, 3 гадоў, 6—7 гадоў, падлеткавы (11—12 гадоў) і юнацкі (15—16 гадоў). К.ў. абумоўлены супярэчнасцю паміж хуткім ростам фіз. і разумовых магчымасцей дзіцяці і раней сфарміраванымі відамі дзейнасці, стэрэатыпамі яго свядомасці і паводзін, формамі ўзаемаадносін з іншымі людзьмі, прыёмамі пед. ўздзеяння. Дзіцячыя К.ў. часта суправаджаюцца негатывізмам, павышанай канфліктнасцю, упартасцю, агрэсіўнасцю, аслабленнем цікавасці да вучобы і г.д. Некаторыя даследчыкі лічаць К.у. заканамерным працэсам, які абумоўлены логікай асабістага развіцця і неабходнасцю вырашэння асн. узроставых супярэчнасцей (З.​Фрэйд, Э.​Эрыксон, Л.​Выгоцкі, Л.​Бажовіч, Д.​Эльконін), іншыя бачаць у К.ў. праяўленне дэвіянтных паводзін (С.​Рубінштэйн, А.​Запарожац). У параўнанні з дзіцячымі К.ў. паваротныя пункты ў жыцці дарослых узнікаюць значна радзей і звычайна вызначаюцца больш спакойным, прыхаваным характарам. Асобныя даследчыкі вылучаюць крызіс 40 гадоў, хаця наяўнасць яго эксперыментальна не даказана.

Літ.:

Выготский Л.С. Избранные психологические исследования. М., 1956;

Обухова Л Ф. Детская (возрастная) психология. М., 1996;

Эльконин Б.Д. Введение в психологию развития. М., 1994;

Эриксон Э. Идентичность: юность и кризис: Пер. с англ. М., 1996;

Майерс Д. Псіхалогія: Пер. з англ. Мн., 1997.

Э.​С.​Дубянецкі.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАКА́НСКІЯ КРЫ́ЗІСЫ,

вострыя міжнар. канфлікты, што ўзніклі ў 1905—11 у ходзе барацьбы Францыі і Германіі за Марока. У сак. 1905 герм. ўрад выступіў супраць франц. экспансіі ў Марока, за захаванне там прынцыпу «адчыненых дзвярэй» і за скліканне міжнар. канферэнцыі па Марока. На баку Францыі выступіла Англія, і Альхесіраская канферэнцыя 1907 умацавала яе «асаблівыя інтарэсы». Новы М.к. узнік у 1907 пасля захопу франц. войскамі Касабланкі і Уджды, скончыўся перамогай Францыі. У 1911, пасля акупацыі Францыяй Феса, герм. ўрад патрабаваў ад Францыі тэр. «кампенсацыі» і накіраваў у ліп. 1911 у мараканскі порт Агадыр кананерку «Пантэра». 4.11.1911 паводле франка-герм. пагаднення Германія прызнала пратэктарат Францыі над Марока ў абмен на ўступку ч. правабярэжнага Конга і прызнання за ёй права «адчыненых дзвярэй» тэрмінам на 30 гадоў.

т. 10, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кры́зіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кры́зіс кры́зісы
Р. кры́зісу кры́зісаў
Д. кры́зісу кры́зісам
В. кры́зіс кры́зісы
Т. кры́зісам кры́зісамі
М. кры́зісе кры́зісах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́ні-кры́зіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-кры́зіс мі́ні-кры́зісы
Р. мі́ні-кры́зісу мі́ні-кры́зісаў
Д. мі́ні-кры́зісу мі́ні-кры́зісам
В. мі́ні-кры́зіс мі́ні-кры́зісы
Т. мі́ні-кры́зісам мі́ні-кры́зісамі
М. мі́ні-кры́зісе мі́ні-кры́зісах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перавытво́рчасць, ‑і, ж.

Вытворчасць, якая перавышае магчымасці збыту. Перавытворчасць тавараў. Крызісы перавытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Усходні крызіс, гл. Баснійскія крызісы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

го́ршаць sich verschlmmern, sich verschlchtera; sich zspitzen (пра адносіны, крызісы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГРАШО́ВА-КРЭДЫ́ТНЫ КРЫ́ЗІС,

парушэнне збалансаванасці грашова-крэдытнай сістэмы. Адрозніваюць цыклічныя грашова-крэдытныя крызісы, якія параджаюцца перыядычнымі дыспрапорцыямі ў працэсе вытв-сці, і спецыяльныя, выкліканыя надзвычайнымі эканам. і паліт. падзеямі, стыхійнымі бедствамі і інш. прычынамі.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)