Крыжо́ўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Крыжо́ўка
Р. Крыжо́ўкі
Д. Крыжо́ўцы
В. Крыжо́ўку
Т. Крыжо́ўкай
Крыжо́ўкаю
М. Крыжо́ўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Крыжо́ўка ’прылада для лоўлі рыбы з берага’ (З нар. сл.). Вытворнае ад крыгай (гл.). На ‑оука/‑ёука, магчыма, непасрэдна да формы прыметніка *крыгавы (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыжава́нне Месца перасячэння дарог (Уш.). Тое ж крыжоўка (Вор., Паст., Сен. Касп.), крыжава́я дарога (Сал., Слаўг.).

в. Крыжоўка Мін.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПЕ́ШКУР (Іван Іванавіч) (21.12.1921, в. Вострава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 12.10.1980),

бел. мастак тэатра, жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1944—57, 1970—80 мастак Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, у 1957—70 у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача (з 1962 гал. мастак). Аформіў спектаклі «Чыо-Чыо-сан» Дж.​Пучыні (1953), «Русалка» А.​Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага (1956), «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.​Козела, «За лясамі дрымучымі» А.​Вольскага і П.​Макаля, «Не верце цішыні» І.​Шамякіна (абодва 1958), «Дама-невідзімка» П.​Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я.​Шварца (1967), «Мядовы месяц» К.​Губарэвіча (1970) і інш. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш.

т. 12, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)