крыжо́выя пахо́ды

т. 8, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крыжовыя паходы 3/29, 75; 4/95; 5/510; 6/135—136; 7/262; 8/96; 9/224; 10/39, 404; 11/84

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

крыжо́выя пахо́ды су́праць славян i ба́лтаў у 12—15 ст.

т. 8, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крыжо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыжо́вы крыжо́вая крыжо́вае крыжо́выя
Р. крыжо́вага крыжо́вай
крыжо́вае
крыжо́вага крыжо́вых
Д. крыжо́ваму крыжо́вай крыжо́ваму крыжо́вым
В. крыжо́вы (неадуш.)
крыжо́вага (адуш.)
крыжо́вую крыжо́вае крыжо́выя (неадуш.)
крыжо́вых (адуш.)
Т. крыжо́вым крыжо́вай
крыжо́ваю
крыжо́вым крыжо́вымі
М. крыжо́вым крыжо́вай крыжо́вым крыжо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыжо́вы, -ая, -ае.

1. гл. крыж.

2. Які па форме нагадвае крыж.

Крыжовае скляпенне.

Крыжовыя паходы — захопніцкія паходы заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 стст. на Блізкі Усход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

похо́дI пахо́д, -ду м.;

тури́стский похо́д туры́сцкі пахо́д;

кресто́вые похо́ды ист. крыжо́выя пахо́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахо́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Перамяшчэнне войск або флоту з якой-н. мэтай.

Полк выступіў у п.

2. Ваенныя дзеянні супраць каго-н.

Крыжовыя паходы.

3. Арганізаванае падарожжа ці далёкая прагулка, а таксама наогул сумесны рух групы асоб з пэўнымі мэтамі, заданнямі.

Турысцкі п.

П. па месцах баявой славы.

4. Арганізаванае або загадзя намечанае наведванне чаго-н.

Калектыўны п. у кіно.

|| прым. пахо́дны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Ісці паходным маршам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЛЬБІГО́ЙСКІЯ ВО́ЙНЫ 1209—29,

крыжовыя паходы, арганізаваныя папствам на Пд Францыі (вобл. Лангедок) супраць альбігойцаў. Армія крыжаносцаў складалася з паўн.-франц., часткова ням. рыцарства, яе ўзначальваў граф Сімон дэ Манфор. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне альбігойцаў, многія іх гарады захоплены, а насельніцтва знішчана. У канцы Альбігойскіх войнаў да крыжаносцаў далучыўся са сваім войскам франц. кароль Людовік VIII, што давяршыла разгром альбігойцаў.

т. 1, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬБЕРТУСТА́ЛЕР

(ням. Albertustaler),

талерная манета, якая чаканілася з 1612 у паўд. Нідэрландах намеснікамі іспанскага караля Альбертам і Ізабелай (серабра 24,65 г). Мела агульнаеўрапейскае пашырэнне. Альбертусталерам наз. таксама паўд.-нідэрландскія патагоны, чаканеныя каралямі Іспаніі Філіпам IV (1621—65) І Карлам II (1665—1700), якія тыпалагічна капіравалі альбертусталер. На Беларусі і Украіне яны вядомыя пад назвай «крыжовыя».

Да арт. Альбертусталер. Патагон правінцыі Брабант... 1677, Карл II.

т. 1, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ДЗАЎСКАЯ ЦАРКВА,

помнік архітэктуры мадэрна. Пабудавана ў 1910 з цэглы ў г.п. Відзы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай апсідай. Вільчык 2-схільнага даху над гал. фасадам завершаны 3-яруснай званіцай з цыбулепадобным купалам, алтарная частка — драўляным 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Гал. фасад завершаны 2-гранным шчытом, вылучаны высокім уваходным парталам, дэкарыраваны бакавымі лучковымі нішамі з выявамі крыжоў. Арх. дэкор выкананы сродкамі фігурнай цаглянай муроўкі — ліштвы вокнаў з лучковымі броўкамі, падаконныя філёнгі, крыжовыя нішы на лапатках, прафіляваныя карнізы.

т. 4, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)