крыжава́ны, -ая, -ае.

1. Размешчаны крыж-накрыж.

Крыжаваная рыфма (цераз радок).

2. перан. Які вядзецца адразу з некалькіх бакоў; перакрыжаваны.

К. агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыжава́ны крыжава́ная крыжава́нае крыжава́ныя
Р. крыжава́нага крыжава́най
крыжава́нае
крыжава́нага крыжава́ных
Д. крыжава́наму крыжава́най крыжава́наму крыжава́ным
В. крыжава́ны (неадуш.)
крыжава́нага (адуш.)
крыжава́ную крыжава́нае крыжава́ныя (неадуш.)
крыжава́ных (адуш.)
Т. крыжава́ным крыжава́най
крыжава́наю
крыжава́ным крыжава́нымі
М. крыжава́ным крыжава́най крыжава́ным крыжава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыжава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыжава́ны крыжава́ная крыжава́нае крыжава́ныя
Р. крыжава́нага крыжава́най
крыжава́нае
крыжава́нага крыжава́ных
Д. крыжава́наму крыжава́най крыжава́наму крыжава́ным
В. крыжава́ны (неадуш.)
крыжава́нага (адуш.)
крыжава́ную крыжава́нае крыжава́ныя (неадуш.)
крыжава́ных (адуш.)
Т. крыжава́ным крыжава́най
крыжава́наю
крыжава́ным крыжава́нымі
М. крыжава́ным крыжава́най крыжава́ным крыжава́ных

Кароткая форма: крыжава́на.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыжава́ны прям., перен. перекрёстный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыжава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны крыжападобна, крыж-накрыж. З маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. Бядуля.

2. Які адбываецца адразу з некалькіх пунктаў; перакрыжаваны. Крыжаваны агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыжня́к1 ’від шчупака’ (Жыв. сл.). Да крыжі? Матывацыя няясная.

Крыжня́к2 ’сасоннік паміж дзвюх дарог’ (Яшк.). Да крыж] (гл.), крыжаваны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перекрёстный прям., перен. перакрыжава́ны; крыжава́ны;

перекрёстный допро́с юр. перакрыжава́ны до́пыт;

перекрёстный ого́нь воен. перакрыжава́ны аго́нь;

перекрёстная ри́фма лит. перакрыжава́ная ры́фма;

перекрёстное опыле́ние бот. перакрыжава́нае апыле́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)