крывічы́, -о́ў, адз. крывіч, -а́, м.

Усходнеславянскае племянное аб’яднанне ў 6—10 стст., якое займала тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі.

Полацкія к.

|| прым. крыві́цкі, -ая, -ае.

Крывіцкія курганы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крывічы́, -чо́ў, г.п. Кривичи́

крывічы́, -чо́ў ист. кривичи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кры́вічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Кры́вічы
Р. Кры́віч
Кры́вічаў
Д. Кры́вічам
В. Кры́вічы
Т. Кры́вічамі
М. Кры́вічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Крыві́чы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Крыві́чы
Р. Крыві́ч
Крыві́чаў
Д. Крыві́чам
В. Крыві́чы
Т. Крыві́чамі
М. Крыві́чах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Крывічы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Крывічы́
Р. Крыві́ч
Крывічо́ў
Д. Крывіча́м
В. Крывічы́
Т. Крывіча́мі
М. Крывіча́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крывічы́, ‑оў; адз. крывіч, ‑а, м.; крывічка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. крывічкі, ‑чак; ж.

Усходнеславянскае племянное аб’яднанне 6–10 стст., якое займала тэрыторыю верхняга цячэння Дняпра, Волгі, Заходняй Дзвіны, паўднёвую частку басейна Чудскога возера. Полацкія крывічы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крывічы (в., Зэльвенскі р-н) 5/8 (к.); 6/133

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Крывічы (в., Салігорскі р-н) 6/133; 9/330 (к), 331

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Крывічы (г. п.) 1/211 (к.); 3/80 (к.); 6/133; 7/221, 336; 11/69

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВІЧЫ́,

гарадскі пасёлак у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на р. Сэрвач. За 39 км ад Мядзела, 139 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Крывічы на лініі Маладзечна—Полацк. 1,6 тыс. ж. (1998).

Пад 1493 К. ўпамінаюцца як шляхецкая ўласнасць. У 1552 вёска, мела 8 дымоў. Пазней уласнасць Кішкаў. Каля 1640 пабудавана Свята-Троіцкая царква. З 1684 належала Укольскім, Ходзькам, Любанскім, Швыкоўскім. У 1770 цівун і падкаморы трокскі А.Укольскі дазволіў пасяліцца тут трынітарыям і выдаў грамату кляштару на крывіцкія землі. У 1777 пабудаваны мураваны касцёл. З 1776 мястэчка Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., з 1793 ў Рас. імперыі. цэнтр воласці Вілейскага пав. У 1860—485 ж., 55 двароў. У 1886 у К. школа, нар. вучылішча, валасная ўправа, царква, касцёл, капліца, багадзельня, 3 крамы, 3 заезныя дамы, карчма; 2 разы на год праводзіліся кірмашы. У 1897—719 ж. З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага пав. У 1921 у мястэчку 623 ж., у фальварку 13 ж., управа, касцёл, 4 млыны, бальніца, пошта, аптэка; штотыднёвы кірмаш. З 1939 у БССР, у 1940—62 цэнтр Крывіцкага раёна. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 4.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. якія загубілі ў К. і раёне 2189 чал. З 28.6.1958 гар. пасёлак, з 1962 у Мядзельскім р-не.

Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, дапаможная, муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Крывіцкі касцёл і кляштар трынітарыяў (18 ст.), царква (1887).

В.Н.Князева.

т. 8, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)