крыві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Кропелька крыві.

2. Пра роднага па крыві.

Гэта ж мая к.

Ні крывінкі ў твары — пра вельмі бледнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыві́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыві́нка крыві́нкі
Р. крыві́нкі крыві́нак
Д. крыві́нцы крыві́нкам
В. крыві́нку крыві́нкі
Т. крыві́нкай
крыві́нкаю
крыві́нкамі
М. крыві́нцы крыві́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыві́нка ж., разг. крови́нка;

ні ~кі ў тва́ры — ни крови́нки в лице́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Капля крыві. Уся.. істота [муляра] ў працы, кожная жылка, кожная крывінка. Кулакоўскі.

2. Пра роднага па крыві. «Дзе знайсці прытулак для сына? Дзе схаваць крывінку сваю?» Панчанка.

•••

Ні крывінкі ў твары — пра чалавека з пабляднелым тварам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крывінка (р.) 2/59, 318, 319 (к.), 524, 526; 4/497; 6/132; 9/487; 10/177

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ВІНКА, Ніжняя Крывіна,

рака ў Сенненскім і Бешанковіцкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 637 км². Выцякае з воз. Багданаўскае за 500 м на ПнУ ад в. Запруддзе Сенненскага р-на. Цячэ па Чашніцкай раўніне. Даліна да в. Асавец (Бешанковіцкі р-н) невыразная, ніжэй шыр. 200—500 м. Пойма забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу каля 20 км каналізаванае, яго шыр. ў ніжнім цячэнні да 15 м. Асн. прыток р. Бярозка (справа).

т. 8, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ніжняя Крывінка (р.), гл. Крывінка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НІ́ЖНЯЯ КРЫВІНА́,

адна з назваў р. Крывінка.

т. 11, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Крывіна (р.), гл. Крывінка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

крови́нка разг., фольк. крыві́нка, -кі ж.;

ни крови́нки в лице́ ні крыві́нкі ў тва́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)