Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Крывель (в., Магілёўскі пав.) 1/237
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Куцяльга́ ’кульгавы чалавек’ (Нар. лекс.). Да *куцель «куцы). Параўн. крывель ’тс’. Словаўтварэнне: *куц‑ель‑га. Параўн. пуст‑ель‑га ’пусты чалавек’ (Дабр.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ірдзе́ль ’чырванашчокі, чырванатвары’ (Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк.), ’пыхаючы здароўем’ (Нас., Касп.), ’чырвань’ (Др.-Падб.), ирдзе́нь ’чырванашчокі, чырванатвары, часцей аб мужчыне’ (Нас.). Утворана суфіксам ‑ель ад ірдзець (гл.) (Карскі, 1, 262) ці ад ірдзяны, як таусцель, крывель, гарбель і да т. п. (Сцяцко, Афікс. наз., 98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЕ́ЙНІКАЎ Пётр Марцінавіч
(12.7.1914, в.Крывель Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — 9.6.1965),
рус. кінаакцёр. Скончыў Ін-тсцэн. мастацтваў у Ленінградзе (1935). З 1932 здымаўся ў кіно. Яго героі — абаяльныя маладыя хлопцы, нястомныя гумарысты, адданыя сябры, добрыя і высакародныя: Малібога («Сямёра смелых»), Пётр Алейнікаў («Камсамольск»), Ваня Курскі («Вялікае жыццё»), Саўка («Трактарысты»), танкіст («Беларускія навелы») і інш. Творчаму шляху Алейнікава прысвечаны фільм «Пётр Марцінавіч і гады вялікага жыцця».
П.М.Алейнікаў.П.М.Алейнікаў (у цэнтры) у ролі Малібогі (фільм «Сямёра смелых»).