крывасо́ска

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крывасо́ска крывасо́скі
Р. крывасо́скі крывасо́сак
Д. крывасо́сцы крывасо́скам
В. крывасо́ску крывасо́сак
Т. крывасо́скай
крывасо́скаю
крывасо́скамі
М. крывасо́сцы крывасо́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крывасо́ска ж., зоол. кровосо́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Авечая крывасоска, гл. Рунец авечы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кровосо́ска зоол. крывасо́ска, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РУНЕ́Ц АВЕ́ЧЫ, крывасоска авечая (Melophagus ovinus),

бяскрылае паразітычнае насякомае атр. двухкрылых; эктапаразіт авечак, зрэдку коз, коней, вярблюдаў, ласёў і інш. Пашыраны ўсюды. Узбуджальнік мелафагозу. У хворых авечак узнікаюць дэрматыты, аблысенні, парушэнні абмену рэчываў, ягняты часцей гінуць. Р.а. можа быць пераносчыкам трансмісіўных хвароб (трыпанасамоза і інш.).

Цела патоўшчанае, даўж. 4—7 мм, жоўта-бурае, густа ўкрытае валаскамі. Жыве 7—8 месяцаў, кожныя 7—9 дзён самка нараджае па лічынцы, якая праз 12 гадз. ператвараецца ў цёмна-карычневую кукалку. Праз 20—30 дзён з яе выходзіць дарослае насякомае.

Рунец авечы: 1 — самец; 2 — самка.

т. 13, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)