Крывано́сы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Крывано́сы
Р. Крывано́с
Крывано́саў
Д. Крывано́сам
В. Крывано́сы
Т. Крывано́самі
М. Крывано́сах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крывано́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крывано́сы крывано́сая крывано́сае крывано́сыя
Р. крывано́сага крывано́сай
крывано́сае
крывано́сага крывано́сых
Д. крывано́саму крывано́сай крывано́саму крывано́сым
В. крывано́сы (неадуш.)
крывано́сага (адуш.)
крывано́сую крывано́сае крывано́сыя (неадуш.)
крывано́сых (адуш.)
Т. крывано́сым крывано́сай
крывано́саю
крывано́сым крывано́сымі
М. крывано́сым крывано́сай крывано́сым крывано́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крывано́сы кривоно́сый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крывано́сы, ‑ая, ‑ае.

З крывым носам. Незнаёмы зморшчыў сухі крываносы твар, вяла глянуў на Пазняка. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крываносы (в., Старадарожскі р-н) 3/516 (к.); 7/108; 10/47 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кривоно́сый крывано́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крывано́с

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крывано́с крывано́сы
Р. крывано́са крывано́саў
Д. крывано́су крывано́сам
В. крывано́са крывано́саў
Т. крывано́сам крывано́самі
М. крывано́се крывано́сах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пляваць час ад часу. Мікалай Крываносы сядзеў на прызбе і паплёўваў сабе пад ногі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЧУ́ЛЬСКІ (Раман Навумавіч) (30.11.1903, в. Крываносы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 26.4.1990),

парт. і дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Засл. работнік культуры БССР (1980). Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1937 на парт. рабоце ў Грэску, Чэрвені, Плешчаніцах. У Вял. Айч. вайну ў тыле ворага ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б па Мінскай і Палескай абл., сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, у кастр. 1942 — маі 1943 в.а. камандзіра Мінскага партыз. злучэння, з жн. 1943 камандзір партыз. злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны. Пасля вайны на сав. і парт. рабоце, з 1950 1-ы сакратар Пінскага абкома КПБ, у 1954—59 старшыня Брэсцкага аблвыканкома. Чл. ЦК КПБ у 1949—60. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—55, Вярх. Савета СССР у 1954—62. Нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1947—51. Аўтар мемуараў «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Людзі высокага абавязку» (1975), «Вечны агонь» (3-е выд., 1978), «На вогненнай зямлі» (1983).

Р.Н.Мачульскі.

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)