крываду́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Паступаць няшчыра, праяўляць у паводзінах ілжывасць, прытворства.

|| наз. крываду́шнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крываду́шнічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. крываду́шнічаю крываду́шнічаем
2-я ас. крываду́шнічаеш крываду́шнічаеце
3-я ас. крываду́шнічае крываду́шнічаюць
Прошлы час
м. крываду́шнічаў крываду́шнічалі
ж. крываду́шнічала
н. крываду́шнічала
Загадны лад
2-я ас. крываду́шнічай крываду́шнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час крываду́шнічаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крываду́шнічаць несов. лицеме́рить, криводу́шничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крываду́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіць, паступаць прытворна, няшчыра; праяўляць у сваіх паводзінах крывадушша. [Генрых] разумеў усё, і яго чыстая дзіцячая душа не магла крывадушнічаць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крываду́шнічаць héucheln vi, sich verstéllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фарысе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Быць фарысеем, крывадушнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лицеме́рить несов. крываду́шнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

криводу́шничать несов., уст. крываду́шнічаць, крыві́ць душо́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двуду́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць двудушным; крывадушнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарысе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць фарысеем, крывадушнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)