«Крывавая нядзеля», гл. Дзевятага студзеня 1905

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВА́ВАЯ ПО́МСТА,

звычай, што склаўся пры радавым ладзе як універсальны сродак абароны гонару, годнасці і маёмасці роду. Заключаўся ў абавязку родных забітага адпомсціць забойцу або яго родным. К. п. забаранялася, калі забойства было ўчынена па неасцярожнасці або выпадкова. К. п. існавала ў многіх краінах і рэгіёнах, а ў некаторых з іх (Албанія, Сербія, Паўд. Італія, Корсіка, Японія і інш.) захавалася да 20 ст. У Расійскай імперыі найдаўжэй захоўвалася ў некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі.

т. 8, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КРЫВА́ВАЯ НЯДЗЕ́ЛЯ»,

дзень расстрэлу 9 (22).1.1905 урадавымі войскамі ў Пецярбургу мірнай маніфестацыі рабочых, якія хацелі перадаць петыцыю цару Мікалаю II. Шэсце арганізавана паводле рашэння «Сходу рускіх фабрычна-заводскіх рабочых Санкт-Пецярбурга» на чале з Г.А.Гапонам. Увечары 8 студз. дэпутацыя інтэлігенцыі (у т. л. пісьменнік М.​Горкі) звярнулася да старшыні кабінета міністраў С.​Ю.​Вітэ, каб папярэдзіць магчымае кровапраліцце. Вітэ накіраваў дэлегацыю да міністра ўнутр. спраў П.​Д.​Святаполка-Мірскага, які яе не прыняў. Раніцай 9 студз. дзесяткі тысяч рабочых, а таксама старыя, жанчыны і дзеці з абразамі і партрэтамі цара накіраваліся на плошчу перад Зімнім палацам. Паводле загаду пецярбургскага ген.-губернатара вял. кн. Уладзіміра Аляксандравіча войскі (усяго больш за 40 тыс. вайскоўцаў і паліцэйскіх) адкрылі агонь. Было забіта і паранена каля 4,6 тыс. маніфестантаў. «К.н.» стала пачаткам Рэвалюцыі 1905—07 у Расіі.

т. 8, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разня́, -і́; ж.

Масавае забойства, кровапраліцце.

Крывавая р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́ча, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (уст., высок.).

Бой, бітва.

Крывавая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва́вы, -ая, -ае.

1. Напоўнены, пакрыты кроўю, з прымессю крыві.

К. мазоль.

Крывавая рана.

2. Які суправаджаецца кровапраліццем, гібеллю многіх людзей.

Крывавае злачынства.

К. бой.

3. Які ўчыніў многа забойстваў.

К. кат.

4. перан. Вельмі пакутлівы, цяжкі.

Крывавая праца.

К. пот.

|| наз. крыва́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

carnage [ˈkɑ:nɪdʒ] n. крыва́вая бо́йня, разня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бо́йня, -і, мн. -і, бо́ень і бо́йняў, ж.

1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса.

2. перан. Масавае забойства людзей; пабоішча.

Крывавая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЗЕВЯ́ТАГА СТУ́ДЗЕНЯ 1905,

гл «Крывавая нядзеля».

т. 6, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́ча ж., уст., высок. се́ча;

крыва́вая с. — крова́вая се́ча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)