Крушынная (р.) 6/130

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КРУШЫ́ННАЯ, Крушынная канава,

рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км на Пд ад в. Слабада Лельчыцкага р-на. Цячэ пераважна па Нац. парку «Прыпяцкі», у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу каля 20 км рэчышча каналізаванае.

т. 8, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крушы́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крушы́нны крушы́нная крушы́ннае крушы́нныя
Р. крушы́ннага крушы́ннай
крушы́ннае
крушы́ннага крушы́нных
Д. крушы́ннаму крушы́ннай крушы́ннаму крушы́нным
В. крушы́нны (неадуш.)
крушы́ннага (адуш.)
крушы́нную крушы́ннае крушы́нныя (неадуш.)
крушы́нных (адуш.)
Т. крушы́нным крушы́ннай
крушы́ннаю
крушы́нным крушы́ннымі
М. крушы́нным крушы́ннай крушы́нным крушы́нных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КА́НДАЛЬ-ЯЛО́ВЕЦ-ВО́ЛЬХАВА,

балота ў Лельчыцкім, Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл. ў вадазборы р. Прыпяць, паміж ніжнімі цячэннямі р. Убарць на У і канавы Крушынная на 3. Нізіннага, вярховага і мяшанага тыпаў. Пл. 27,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 21,5 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,5 м. На балоце лес з хвоі і бярозы. Ёсць рэдкія рэліктавыя расліны (сальвінія плывучая, альдраванда пухіраватая, вадзяны арэх, рададэндран жоўты). На У балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць, зах. ч. ў межах нац. парку Прыпяцкі.

т. 7, с. 577

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)