КРУПЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

гл ў арт. Мукамольна-крупяная прамысловасць.

т. 8, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мукамольна-крупяная прамысловасць 7/311, 312; 11/32; 12/305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МУКАМО́ЛЬНА-КРУПЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

спецыялізаваная галіна прам-сці па перапрацоўцы збожжа на муку і крупы. Адна са старэйшых галін харчовай прамысловасці Беларусі.

Да пач. 20 ст. ў Беларусі пераважалі дробныя прадпрыемствы (вадзяныя млыны і ветракі) з 1—2 рабочымі. Большасць сялян вырабляла муку і крупы ў хатніх умовах з дапамогай жорнаў, ступы і інш. Першы вял. на той час вадзяны шасціпастаўны млын пабудаваны ў 1826 у фальварку Забалоцце Аршанскага пав. (працавала 18 чал., збожжа прывозілі пераважна водным шляхам па Дняпры з Украіны). У 1860 у Беларусі дзейнічалі 1834 мукамольныя прадпрыемствы (вадзяныя, ветраныя, конныя і паравыя млыны), на якіх працавала 2730 рабочых, выраблялася 2956 тыс. пудоў мукі. У 1920—30-я г. прадпрыемствы М.-к.п. рэканструяваны, пабудаваны механізаваныя млыны, у т. л. млынкамбінаты у Гомелі, Оршы, Полацку, Рэчыцы, Слуцку. У 1940 выраблена мукі 873,1 тыс., круп 50,8 тыс. т. У пасляваенны час М.-к.п. развівалася на новай тэхн. аснове, што дало магчымасць пастаўляць яе ў інш. рэспублікі.

У 1998 у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 1934 прадпрыемствы і вытворчасці М.-к.п. У 1997 выпрацавана мукі 1372,5 тыс., круп 97,3 тыс. т. Вял. млынкамбінаты працуюць у Мінску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Полацку, Калінкавічах, Рэчыцы, Асіповічах, Баранавічах, Лідзе, Пінску, Клімавічах, Слуцку, Брэсце і інш.

П.І.Рогач.

Да арт. Мукамольна-крупяная прамысловасць. Гомельскі млынкамбінат.

т. 11, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

куле́ш, -ляшу́, м.

Рэдкая мучная або крупяная каша з салам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крупяны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да круп, прызначаны для іх вырабу. Крупяная прамысловасць. Крупяныя культуры. // Прыгатаваны з круп. Крупяны суп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крупяны́ крупяна́я крупяно́е крупяны́я
Р. крупяно́га крупяно́й
крупяно́е
крупяно́га крупяны́х
Д. крупяно́му крупяно́й крупяно́му крупяны́м
В. крупяны́ (неадуш.)
крупяно́га (адуш.)
крупяну́ю крупяно́е крупяны́я (неадуш.)
крупяны́х (адуш.)
Т. крупяны́м крупяно́й
крупяно́ю
крупяны́м крупяны́мі
М. крупяны́м крупяно́й крупяны́м крупяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мукамо́льна-крупяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мукамо́льна-крупяны́ мукамо́льна-крупяна́я мукамо́льна-крупяно́е мукамо́льна-крупяны́я
Р. мукамо́льна-крупяно́га мукамо́льна-крупяно́й
мукамо́льна-крупяно́е
мукамо́льна-крупяно́га мукамо́льна-крупяны́х
Д. мукамо́льна-крупяно́му мукамо́льна-крупяно́й мукамо́льна-крупяно́му мукамо́льна-крупяны́м
В. мукамо́льна-крупяны́ (неадуш.)
мукамо́льна-крупяно́га (адуш.)
мукамо́льна-крупяну́ю мукамо́льна-крупяно́е мукамо́льна-крупяны́я (неадуш.)
мукамо́льна-крупяны́х (адуш.)
Т. мукамо́льна-крупяны́м мукамо́льна-крупяно́й
мукамо́льна-крупяно́ю
мукамо́льна-крупяны́м мукамо́льна-крупяны́мі
М. мукамо́льна-крупяны́м мукамо́льна-крупяно́й мукамо́льна-крупяны́м мукамо́льна-крупяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГРЭ́ЧКА (Fagopyrum),

род адна-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. драсёнавых. 4—5 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды: грэчка пасяўная, ці ядомая (F. sagittatum, ці F. esculentum), — каштоўная крупяная культура, грэчка татарская (F. tataricum) — пустазелле.

Грэчка пасяўная — аднагадовая расліна выш. 40—120 см. Сцябло голае, злёгку рабрыстае, галінастае. Лісце трохвугольна-сэрцападобнае, бліскучае, зялёнае, іншы раз з антыцыянавай чырвона-бурай афарбоўкай. Кветкі двухполыя, белыя, ружовыя, зрэдку чырвоныя, сабраныя ў гронкі. Плод — трохгранны арэшак. Грэцкія крупы маюць 14—18% бялкоў, да 80% крухмалу, 3—3,5 % тлушчаў, цукры, мінер. солі, вітаміны. Добры меданос (да 100 кг мёду з 1 га пасеваў). Вегетац. перыяд 60—120 сутак. Раянаваныя сарты бел. селекцыі: Аніта беларуская, Іскра, Жняярка, Смуглянка, Чарнаплодная, Юбілейная 2.

Літ.:

Культурная флора СССР. Т. 3. Крупяные культуры. М., 1975;

Каргальцев Ю.В., Пруцков Ф.М. Гречиха. М., 1986.

Т.А.Анохіна.

т. 5, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМО́ЙСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Zamojskie),

адм.-тэр. адзінка на ПдУ Польшчы. Пл. 6986 км², нас. 493 тыс. чал., гарадскога 30,3% (1993). Адм. ц.г. Замасць. Найб. гарады: Тамашаў-Любельскі, Грубешаў, Білгорай, Шчэбжэшын. На Пн займае ўсх. ч. Замойскай даліны, на Пдузв. Расточэ. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -4,5 °C, ліп. 18,5 °C, ападкаў 600—660 мм за год. Гал. рэкі: Буг з прытокам Гучва, Вепш, Танеў. Глебы ўрадлівыя (чарназёмы і буразёмы). Пад лесам 22,6% тэр. (найб. пушча Сольская). Пераважае сельская гаспадарка. Пад с.-г. ўгоддзямі 70,2% тэр., у т. л. 58% пад ворывам. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, цукр. буракі, хмель, тытунь, каноплі, кармавыя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, коней, птушак. Прам-сць: харчасмакавая (цукр., алейна-тлушчавая, мукамольна-крупяная, агароднінакансервавая, піваварная), лёгкая (швейная, трыкат.), дрэваапр. (мэблевая). Вытв-сць буд. матэрыялаў (кераміка).

т. 6, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУКА́,

1) харчовы прадукт, які атрымліваюць размолам зерня розных культур, пераважна пшаніцы і жыта, а таксама аўса, ячменю, грэчкі, кукурузы, бабовых культур; асн. сыравіна для хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытв-сцей. Якасць М. характарызуецца колерам, пахам, смакам, кіслотнасцю, вільготнасцю (14,5%), памолам, водапаглынальнай і газаўтваральнай здольнасцямі і хім. саставам (колькасць пажыўных і мінер. рэчываў, вітамінаў, ферментаў і інш.), які залежыць ад віду зерня, рэжыму яго памолу і гатунку М. Пшанічную М. вырабляюць вышэйшага, 1-га і 2-га гатункаў, крупчатку і шатраваную, жытнюю — сеяную і шатраваную. М. шатраваная і 2-га гатунку мае вітаміны (Bl,B2, PP і E), якіх амаль няма ў М. вышэйшага і 1-га гатункаў. Гл. таксама Мукамольна-крупяная прамысловасць.

2) Здробненыя да парашкападобнага стану рэчывы мінер. (напр., вапнавая М.), расліннага (напр., сянная М.) ці жывёльнага (напр., касцявая М.) паходжання.

К.В.Фамічэнка.

т. 11, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)