КРУЛЬ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 17.12.1943, Масква),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1968). Працаваў на заводзе, у праектных ін-тах, з 1991 у газ. «Советская Белоруссия». Друкуецца з 1971. Піша на рус. мове. Аўтар аповесцей «Другі вытворчы» (1976), «Абследаванне дзейнасці» (1985), публіцыстычных нарысаў, артыкулаў маральна-этычнай праблематыкі.
Тв.:
Лунная лошадь. Мн., 1980;
День Юпитера. Мн., 1987.
т. 8, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЛЬ (Леанід Пятровіч) (н. 27.2.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-р хім. н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1975 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз.-хім. асновах мадыфікавання сінт. палімераў. Устанавіў узаемасувязь паміж асаблівасцямі гетэрагеннай структуры, малекулярнай рухомасцю і асн. фіз.-хім. ўласцівасцямі мадыфікаваных палімераў. Распрацаваў новыя палімерныя матэрыялы: сарбенты, электраізаляцыйныя, клеявыя і інш. прызначэння.
Тв.:
Гетерогенная структура и свойства полимерных материалов. Мн., 1986.
т. 8, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
круль
Том: 16, старонка: 182.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Круль: тры круле ’назва свята вадохрышча ў католікаў, а таксама тэатралізаванага абходу — калядавання’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. круль, кроль ’кароль’ (з 1351 г.). Польская форма і яе вытворныя атрымалі шырокае распаўсюджанне (гл. Булыка, Запазыч., 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крулява́ць ’панаваць’ (Нас.). Гл. круль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жупа́н, ‑а́, м.
Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан. Колас. Змардаваны, сумны, у жупане зялёным Круль драмаў, прылёгшы ў ботах на пярыне. Бажко.
[Польск. żupan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)