круглаві́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. круглаві́на круглаві́ны
Р. круглаві́ны круглаві́н
Д. круглаві́не круглаві́нам
В. круглаві́ну круглаві́ны
Т. круглаві́най
круглаві́наю
круглаві́намі
М. круглаві́не круглаві́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.

Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругло́віна,

гл. круглавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругаві́на і круго́віна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і круглавіна. Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. Колас. Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругло́віна

1. Залітая вадой упадзіна сярод поля, лугу (Слаўг.).

2. Невялікае круглай формы балотца (Слаўг.).

3. Поле або сенажаць блюдападобнай формы (Мсцісл., Слаўг.). Тое ж круглаві́на (Мсцісл., Слаўг.).

4. Невялікае месца, занятае адным відам расліннасці, ягадніку; чыстае месца; грыбное месца (Слаўг.).

ур. Кругловіна (балотца на полі) каля в. Папоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)