Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
круглава́ты круглова́тый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
круглава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі круглы; падобны па форме да круглых прадметаў, фігур. Круглаваты твар. □ Аленка была круглаватая, тоўсценькая.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
круглова́тыйкруглава́ты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кругля́вы, -ая, -ае.
Круглаваты, акруглены.
К. твар.
|| наз.кругля́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
roundish
[ˈraʊndɪʃ]
adj.
круглава́ты, кругля́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кругля́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.Круглаваты, акруглены. Ніна зняла расшыты кажушок, скінула касынку; яе круглявы твар з кірпатым носікам і вялікімі цёмна-блакітнымі вачамі стаў яшчэ больш прыгожы.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́МІЯ, глейная рыба (Amia calva),
рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.
Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, круглаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ком, -а, мн. камы́, камо́ў, м.
Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.
К. зямлі.
К. цеста.
К. паперы.
Згарнуць посцілку ў к.
◊
Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ГРЫ́ВЕНЬ-КА́МЕНЬ»,
помнік прыроды ў Беларусі, каля дарогі в. Крэва — г. Маладзечна, за 3 км на Пд ад в. Вавукі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўж. 3 м, шыр. 2,7 м, выш. над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м³, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя ч. нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс.г. назад з раёна г. Выбарг.