КРУГАВЫ́Х (Мікалай Пятровіч) (12.5.1926, с. Сярэдні Егарлык Цалінскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 10.2.1994),

бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1973—78 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1959. Пісаў на рус. мове. Асн. тэма твораў — мінулая вайна. Працаваў у жанры рамана з эпічным ахопам падзей: «Чэсць ярма не прымае» (1962), «Дзе не чакаюць цішыні» (1968), «Дарога ў мужнасць» (1971) і інш. Маральна-этычныя праблемы сучаснасці ўзняты ў аповесці «Лёнькава ўдача» (1978, экранізавана пад наз. «Абочына», сцэнарый у сааўт. з Ф.​Коневым). Аўтар аповесці для дзяцей «Юрка — сын камандзіра» (1979, экранізавана, 1984, сцэнарый у сааўт. з С.​Бадровым).

Тв.:

Не ради славы. Мн., 1964;

Звезды во мгле. Мн., 1982;

Древо жизни. Мн., 1991.

т. 8, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кругавых М. П. 6/118—119; 12/583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кругавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кругавы́ кругава́я кругаво́е кругавы́я
Р. кругаво́га кругаво́й
кругаво́е
кругаво́га кругавы́х
Д. кругаво́му кругаво́й кругаво́му кругавы́м
В. кругавы́ (неадуш.)
кругаво́га (адуш.)
кругаву́ю кругаво́е кругавы́я (неадуш.)
кругавы́х (адуш.)
Т. кругавы́м кругаво́й
кругаво́ю
кругавы́м кругавы́мі
М. кругавы́м кругаво́й кругавы́м кругавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

радыя́льна-кругавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыя́льна-кругавы́ радыя́льна-кругава́я радыя́льна-кругаво́е радыя́льна-кругавы́я
Р. радыя́льна-кругаво́га радыя́льна-кругаво́й
радыя́льна-кругаво́е
радыя́льна-кругаво́га радыя́льна-кругавы́х
Д. радыя́льна-кругаво́му радыя́льна-кругаво́й радыя́льна-кругаво́му радыя́льна-кругавы́м
В. радыя́льна-кругавы́ (неадуш.)
радыя́льна-кругаво́га (адуш.)
радыя́льна-кругаву́ю радыя́льна-кругаво́е радыя́льна-кругавы́я (неадуш.)
радыя́льна-кругавы́х (адуш.)
Т. радыя́льна-кругавы́м радыя́льна-кругаво́й
радыя́льна-кругаво́ю
радыя́льна-кругавы́м радыя́льна-кругавы́мі
М. радыя́льна-кругавы́м радыя́льна-кругаво́й радыя́льна-кругавы́м радыя́льна-кругавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІГАТУ́РА,

зліццё дзвюх літар у асобных словах, пры якім элемент адной літары з’яўляецца агульным для наступнай: «AE» у «Æ», «OE» у «Œ» і г.д. Часта сустракаецца ў кругавых легендах манет.

т. 9, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«КАСПА́С—САРСА́Т»,

спадарожнікавая сістэма для вызначэння ў аварыйных сітуацыях каардынат радыёбуёў, устаноўленых на суднах і самалётах. «Каспас» — сав., а потым рас. частка сістэмы, «Сарсат» — частка сістэмы, якая стваралася ЗША, Канадай, Францыяй. Уводзілася паэтапна з сярэдзіны 1980-х г. Складаецца з ШСЗ на каляпалярных кругавых арбітах, аварыйных радыёбуёў, пунктаў прыёму інфармацыі. У зоне бачнасці ШСЗ вызначаюцца каардынаты 20 і больш радыёбуёў, якія працуюць адначасова.

т. 8, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВАЛІНЕ́ЙНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,

каардынаты пункта ў плоскай вобласці, на паверхні ці ў прасторы, адрозныя ад прамалінейных (дэкартавых) каардынат. Сувязь з дэкартавымі каардынатамі ажыццяўляецца праз каэфіцыенты Ламе. К.к. выкарыстоўваюцца ў выліч. задачах матэматыкі і фізікі, дзе яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе натуральнымі каардынатамі пунктаў (напр., сферычная сістэма каардынат у шаравых абласцях, цыліндрычная сістэма каардынат і палярная сістэма каардынат у кругавых).

А.​А.​Гусак.

т. 8, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛЬЦЫ САТУ́РНА,

яркія плоскія канцэнтрычныя кольцы вакол планеты Сатурн, утвораныя мноствам цвёрдых ледзяных ці пакрытых лёдам цел, якія адбіваюць сонечнае святло. Цвёрдыя целы, што ўтвараюць К.С., маюць памеры ад некалькіх міліметраў да 15 м, рухаюцца па кругавых і эліптычных арбітах і пастаянна сутыкаюцца адно з адным. Таўшчыня К.С. 1,5 км, знешні дыяметр каля 250 тыс. км. У кольцах назіраюцца цёмныя шчыліны, самыя буйныя з якіх наз. шчылінамі Касіні і Эйнке.

т. 8, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМІ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,

перадача інфармацыі паміж наземнымі пунктамі і касм. лятальнымі апаратамі (КЛА), паміж наземнымі пунктамі праз КЛА, а таксама паміж КЛА. Важнейшыя віды К.с.: радыёсувязь, радыёвяшчанне, сістэмы выратавання тых, што церпяць бедства, і вызначэнне месцазнаходжання аб’ектаў.

Асн. асаблівасці сістэм К.с. — высокая якасць перадачы і вял. прапускная здольнасць каналаў сувязі ў спалучэнні з вял. зонай абслугоўвання; дыяпазон частот ад соцень мегагерц да соцень гігагерц, а таксама аптычныя частоты (лазерная сувязь). Для К.с. паміж наземнымі пунктамі выкарыстоўваюцца ШСЗ, якія рухаюцца па эліптычных ці кругавых стацыянарных арбітах на малых, сярэдніх і вял. вышынях (гл. «Інтэлсат», Спадарожнікавая сувязь).

А.​П.​Ткачэнка.

т. 8, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛІКА [ад грэч. kōlikē (nosos) кішачная хвароба],

прыступ рэзкіх схваткападобных боляў у брушной поласці і забрушыннай прасторы. Адрозніваюць К. пячоначную і нырачную (найчасцей бывае пры камянях, гл. Жоўцекамянёвая хвароба), апендыкулярную (гл. Апендыцыт), кішачную (пры калавых камянях, некат. хваробах), панкрэатычную (гл. Панкрэатыт) і інш. Болі пры К. абумоўлены спазмам кругавых мышцаў сценак кішак, жоўцевых шляхоў, мачавых праток і інш. Бывае пры расцяжэнні ўчасткаў кішэчніка газамі. Суправаджаецца ірвотай, дрэнным агульным станам. У жывёл адрозніваюць К. сапраўдную (пры хваробах страўніка і кішак) і несапраўдную (пры некат. заразных хваробах, паталогіі печані, мачавога пузыра і інш.). Лячэнне: ліквідацыя прычыны асн. хваробы, што выклікае К., абязбольвальныя сродкі.

т. 8, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)