кровазмяшэ́нне, -я, н.

Палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі.

|| прым. кровазмяша́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кровазмяшэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. кровазмяшэ́нне
Р. кровазмяшэ́ння
Д. кровазмяшэ́нню
В. кровазмяшэ́нне
Т. кровазмяшэ́ннем
М. кровазмяшэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кровазмяшэ́нне ср. кровосмеше́ние, кровосмеси́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кровазмяшэ́нне, ‑я, н.

Палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРОВАЗМЯШЭ́ННЕ, інцэст,

палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі (бацькам і дзецьмі, братамі і сёстрамі). Пры К. магчыма сустрэча аднолькавых паталаг. генаў (чым бліжэй кроўная роднасць бацькоў, тым больш слабае фізічна і непаўнацэннае псіхічна іх патомства). Верагоднасць генет. (прыроджаных) дэфектаў ці разумовай адсталасці ў звычайным шлюбе 3—4%, пры К. павялічваецца ў 5 разоў. У большасці краін свету кроўныя шлюбы і палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі забаронены.

т. 8, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кровазмяшэ́нне н. Blútschande f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кровосмеси́тельство, кровосмеше́ние кровазмяшэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

incest [ˈɪnsest] n. інцэ́ст, кровазмяшэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІНЦЭ́СТ (ад лац. incestum злачынны, грэшны),

тое, што кровазмяшэнне.

т. 7, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Blútschande f - кровазмяшэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)