кра́цісты, -ая, -ае.

1. Які ўяўляе сабой краты.

Крацістая агароджа.

2. 3 кратамі.

Крацістае акно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́цісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кра́цісты кра́цістая кра́цістае кра́цістыя
Р. кра́цістага кра́цістай
кра́цістае
кра́цістага кра́цістых
Д. кра́цістаму кра́цістай кра́цістаму кра́цістым
В. кра́цісты (неадуш.)
кра́цістага (адуш.)
кра́цістую кра́цістае кра́цістыя (неадуш.)
кра́цістых (адуш.)
Т. кра́цістым кра́цістай
кра́цістаю
кра́цістым кра́цістымі
М. кра́цістым кра́цістай кра́цістым кра́цістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кра́цісты решётчатый, реше́тчатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́цісты, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены ў выглядзе кратаў. Проста пад другі паверх замка вёў уваход-скляпенне, яго перагароджвалі жалезныя крацістыя вароты. Місько. // Які нагадвае краты. Крацістая арматура бетоннага шлюза.

2. Забяспечаны, загароджаны кратамі. Крацістае акенца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́цісты gtterartig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ро́стры, -аў (спец.).

Крацісты насціл для ўстаноўкі шлюпкі, складвання вёслаў на борце карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gtterförmig

a кра́цісты, у кра́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

решётчатый и реше́тчатый

1. кра́цісты, у кра́ты;

2. рашэ́цісты;

решётчатая кость анат. рашэ́цістая косць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kraciasty

1. клятчасты;

2. у краты; крацісты, кратчаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БАРАНА́,

земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Выкарыстоўваецца з часоў пашырэння ляднага земляробства. На Беларусі вядомы тыпы бараны: вершаліна (найб. архаічны тып), смык, плеценая (вязаная) і брусковая (рамная). Найб. пашыранай была плеценая барана. Мела дугападобную форму, крацісты каркас утваралі 4—6 радоў прутоў, на скрыжаванні якіх замацоўвалі дубовыя (ад 16 да 35) зубы. Аснову брусковай бараны складала драўляная рашотка з драўлянымі, а з канца 19 ст. жал. зубамі. З пач. 20 ст. пашыраны жалезныя бароны, традыцыйныя захоўваліся эпізадычна.

Сучасныя бароны бываюць зубавыя і дыскавыя, агульнага і спец. выкарыстання, прычапныя, навясныя і паўнавясныя. Агрэгатуюцца з трактарамі на счэпках, могуць працаваць разам з плугамі, сеялкамі, культыватарамі. Бароны агульнага прызначэння складаюцца з асобных звёнаў, якія злучаюцца ў агрэгаты з рознай шырынёй захопу.

Зубавыя бароны выкарыстоўваюць для выраўноўвання і рыхлення паверхні раллі, баранавання пасеваў. Падзяляюцца на цяжкія, сярэднія і лёгкія, ці пасяўныя. Пашыраны зубавыя бароны тыпу «зігзаг», шлейф-бароны, сеткавыя, спружынныя, драцяныя, нажавыя, лугавыя шарнірныя, пашавыя і інш. Дыскавыя бароны выкарыстоўваюць пераважна для рыхлення здзірванелых пластоў і разбурэння камякоў глебы (пры апрацоўцы зябліва, лугоў і пашы, лушчэнні ржышча). Рабочыя органы гэтых баронаў — сферычныя гладкія ці выразныя дыскі. Бываюць і з ігольчастымі дыскамі (для паверхневага рыхлення глебы пад іржышчам і выраўноўвання паверхні мікрарэльефу). Спец. балотныя і садовыя дыскавыя бароны выкарыстоўваюць для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля ў міжрадкоўях садоў і ягаднікаў. Нажавая вярчальная барана аб’ядноўвае прынцыпы работы зубавай і дыскавай баронаў. Шырыня захопу зубавых баронаў ад 1 да 21 м, глыбіня апрацоўкі 2—10 см; дыскавых адпаведна ад 2 да 14 м, 10—20 см.

Літ.:

Карпенко А.Н., Халанский В.М. Сельскохозяйственные машины. 6 изд. М., 1989.

В.С.Цітоў (этнаграфія), У.М.Сацута.

т. 2, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)