красно́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. красно́ўскі красно́ўская красно́ўскае красно́ўскія
Р. красно́ўскага красно́ўскай
красно́ўскае
красно́ўскага красно́ўскіх
Д. красно́ўскаму красно́ўскай красно́ўскаму красно́ўскім
В. красно́ўскі (неадуш.)
красно́ўскага (адуш.)
красно́ўскую красно́ўскае красно́ўскія (неадуш.)
красно́ўскіх (адуш.)
Т. красно́ўскім красно́ўскай
красно́ўскаю
красно́ўскім красно́ўскімі
М. красно́ўскім красно́ўскай красно́ўскім красно́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРАСНО́ЎСКІ (Аляксандр Абрамавіч) (26.8.1913, г. Адэса, Украіна — 1993),

расійскі біяхімік і біяфізік. Акад. Рас. АН (1976, чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1937). З 1944 у ін-це біяхіміі АН СССР, з 1954 (адначасова) у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па вывучэнні раслінных пігментаў, першасных стадый фотасінтэзу, фотахіміі хларафілу. Адкрыў рэакцыю абарачальнага фотахім. аднаўлення хларафілу (рэакцыя К.). Дзярж. прэмія СССР 1991.

Тв.:

Фотохимия хлорофилла и молекулярная организация пигментной системы организмов // Функциональная биохимия клеточных структур. М., 1970.

А.А.Красноўскі.

т. 8, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Красноўскі А. А. 2/350

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Красноўскі Л. І. 11/584

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Красноўскі М. С. 8/126

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРАЎЛЯ́НСКІ РАЁН.

Размешчаны на Пд Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,6 тыс км². Нас. 12,5 тыс. чал. (2000), гарадскога 59%. Сярэдняя шчыльнасць 8 чал. на 1 км². Цэнтр — г. Нароўля. Уключае 25 сельскіх населеных пунктаў, 5 сельсаветаў: Вербавіцкі, Галоўчыцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі. Раён моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Уся яго тэрыторыя забруджана радыенуклідамі: 4,2 тыс. га с.-г. угоддзяў маюць. забруджанасць 5—15; 17,3 тыс. га — 15—40; 4,7 тыс. га — 40—100 Ku/км². Скасаваны 3 сельсаветы (Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі), адселены 35 населеных пунктаў; адсяленне працягваецца. За перыяд 1986—95 колькасць насельніцтва скарацілася на 17,3 тыс. чал.

Тэр. раёна размешчана ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня нізінная, месцамі забалочаная, 85% яе на вышыні 120—140 м, уздоўж р. Прыпяць — 110 м і ніжэй. Найвыш. пункт 162 м (за 5 км на Пд ад в. Красноўка). Карысныя выкапні: соль, нафта, газ, каменныя і бурыя вуглі, мінер. фарбы, гліна, пясок, торф, мінер. воды (тэрмальныя расолы). Сярэдняя т-ра студз. -6,4 °C, ліп. 18,7 °C. Ападкаў каля 582 мм за год. Вегетац. перыяд 196 сут. Найб. р. Прыпяць з прытокамі Мытва, Славечна, Жалонь, Нараўлянка. Азёры ў поймах рэк, найб. з іх Семержаў і Старуха. Пераважаюць глебы: дзярнова-падзолістыя забалочаныя (41,9%), дзярнова-падзолістыя (26,4%), поймавыя (алювіяльныя 20,4%). Пад лесам 53% тэр. раёна. Лясы хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, чорнаальховыя і інш. Найб. масівы на 3. Пад балотамі 0,9% тэр., асушана 6,3 тыс. га. Найб. балотныя масівы Канаўскае балота, Мухаеды. У раёне ч. Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Помнікі прыроды мясц. значэння: парк у г. Нароўля, хвоя звычайная (участак росту) і дуброва ў Кіраўскім лясніцтве. Зоны адпачынку Белабярэжская, Галоўчыцкі парк.

Агульная пл. с.-г. угоддзяў 29,9 тыс. га (18,7%), з іх асушаных 14,3 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 5 калгасаў, 2 саўгасы, 1 дапаможная і 2 фермерскія гаспадаркі. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжавых, бабовых і кармавых культур, кукурузы, бульбы. Прадпрыемствы харч. (Нараўлянская кандытарская фабрыка «Чырвоны мазыранін», малочныя прадукты і інш.) і дрэваапр. (мэбля, сталярныя вырабы, піламатэрыялы) прам-сці; з-д гідраапаратуры. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі з Нароўлі ў Чарнобыль (Украіна), Мазыр, Ельск. У раёне 6 сярэдніх, 5 базавых школ, школа мастацтваў, ПТВ, 12 дашкольных устаноў, 25 клубаў, 16 б-к, 3 бальніцы, паліклініка, 15 фельч.-ак. пунктаў, санаторый-прафілакторый «Палессе». Музей этнаграфіі і нар. рамёстваў. Помнік архітэктуры — царква Параскевы (18 ст.) у в. Вербавічы. Выдаецца газ. «Прыпяцкая праўда».

Г.С.Смалякоў.

т. 11, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)