КРАПЕ́ЖНЫЯ ДЭТА́ЛІ,

дэталі для нерухомага змацавання элементаў канструкцый і машын. Да К.д. адносяцца вінты, заклёпкі (гл. Заклёпачнае злучэнне), балты, гайкі, шпількі, шрубы, шпонкі і інш., а таксама дапаможныя дэталі — шайбы, шплінты.

т. 8, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крапе́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крапе́жны крапе́жная крапе́жнае крапе́жныя
Р. крапе́жнага крапе́жнай
крапе́жнае
крапе́жнага крапе́жных
Д. крапе́жнаму крапе́жнай крапе́жнаму крапе́жным
В. крапе́жны (неадуш.)
крапе́жнага (адуш.)
крапе́жную крапе́жнае крапе́жныя (неадуш.)
крапе́жных (адуш.)
Т. крапе́жным крапе́жнай
крапе́жнаю
крапе́жным крапе́жнымі
М. крапе́жным крапе́жнай крапе́жным крапе́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крапе́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для змацоўвання частак машын і канструкцый. Крапежныя дэталі.

2. Прызначаны для мацавання горных вырабатак. Крапежны матэрыял. Крапежны лес. // Звязаны з мацаваннем горных вырабатак. Крапежныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПА́ЛУБА,

гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна. Складаецца з насцілу і набору (крапежныя і сувязныя бэлькі і інш.). Верхняя П. з’яўляецца асн. падоўжанай сувяззю корпуса, якая забяспечвае яго агульную трываласць і папярочную жорсткасць. Ніжнія П. служаць для падзелу грузавых памяшканняў па вышыні (на грузавых суднах), размяшчэння пасажыраў (на пасаж. суднах), тэхнал. абсталявання (напр., на рыбаапрацоўчых суднах).

т. 12, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗЬБО́ВАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,

раздымнае злучэнне дэталей з дапамогай разьбы. Забяспечвае адносную нерухомасць злучаных дэталей машын, прылад, апаратаў ці механізмаў. Да асн. частак Р.з. адносяцца балты, вінты і інш. крапежныя дэталі, ад канструкцыі і дакладнасці вырабу якіх залежаць трываласць і даўгавечнасць злучэння. Р.з. выкарыстоўваецца таксама ў некаторых механізмах (напр., дамкраты), машынах (вінтавыя прэсы і інш.).

т. 13, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)