крактану́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. крактану́ крактанё́м
2-я ас. крактане́ш крактаняце́
3-я ас. крактане́ крактану́ць
Прошлы час
м. крактану́ў крактану́лі
ж. крактану́ла
н. крактану́ла
Загадны лад
2-я ас. крактані́ крактані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час крактану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крактану́ць сов., однокр., см. крахтану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крактану́ць і крахтану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да крактаць, крахтаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крахта́ць, крахчу́, крэ́хчаш, крэ́хча; крахчы́ і кракта́ць, кракчу́, крэ́кчаш, крэ́кча; кракчы́; незак.

Утвараць міжвольна ціхія, адрывістыя гукі, стогны (ад болю, пры няёмкім становішчы і пад.).

|| аднакр. крахтану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, і крактану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. крахта́нне, -я, н. і кракта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крахтану́ць,

гл. крактануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кря́кнуть сов. и однокр. кра́кнуць, крахтану́ць, крактану́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закракта́ць, ‑кракчу, ‑крэкчаш, ‑крэкча і закрахта́ць, ‑крахчу, ‑крэхчаш, ‑крэхча; зак.

Пачаць крактаць, крахтаць. // Крактануць, пракрахтаць. [Партызан] сумысле закрактаў з натугай і сказаў задаволена: — От кабан! Пудоў на сем! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і крактануць. А калі потым ён выпіў і сам, то ад здавальнення моцна крэкнуў — гарэлка, наліўка на вішні, была дужа добрая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)