Коўп 1 ’страўнік у жывёл, птушак’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Да коўп 2 (гл.). Параўн. коўб 2 (гл.).

Коўп 2: з коўпам ’з верхам’ (Федар.). Балтызм. Параўн. літ. kaupas ’тое, што насыпаецца з верхам, звыш меры’, su kaupu = з коўпам (Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ПАНТЫЯ́К»

(Pontiac),

сям’я легкавых аўтамабіляў аддзялення «Пантыяк мотар» канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн» (ЗША). Выпускаецца з 1926. У асн. вырабляюцца спарт. пярэдне- і заднепрывадныя мадэлі з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка ад 90 да 205 кВт, найб. скорасць да 239 км/гадз.

Да арт. «Пантыяк»: кабрыялет «Пантыяк-Санфайр Коўп».

т. 12, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Коўб 1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).

Коўб 2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр. ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коўп 1 (гл.).

Коўб 3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)