ко́нюх, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які даглядае коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нюх

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́нюх ко́нюхі
Р. ко́нюха ко́нюхаў
Д. ко́нюху ко́нюхам
В. ко́нюха ко́нюхаў
Т. ко́нюхам ко́нюхамі
М. ко́нюху ко́нюхах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́нюх м. ко́нюх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́нюх ко́нюх, -ха м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́нюх, ‑а, м.

Даглядчык коней. Працаваць конюхам. Калгасны конюх. □ Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КО́НЮХ (Уладзімір Сяргеевіч) (6.8.1943, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.1.1997),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1973 нам. дырэктара), з 1990 у БДУ. Навук. працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Даў поўную класіфікацыю непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп: апісаў падгрупы Сілава праектыўнай лінейнай групы, даследаваў гіпотэзу канечнасці для вырашальных лінейных груп.

Тв.:

Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (разам з А.​Я.​Залескім);

Неприводимые локально нильпотентные линейные группы // Фундаментальная и прикладная математика. 1998. Т. 3, вып. 3.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 8, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́НЮХ (Пётр Васілевіч) (8.3.1910, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 14.7.1994),

бел. спявак (бас). Скончыў курсы льнаводства ў Вілейцы, да 1939 працаваў на Баранавіцкім ільнокамбінаце. У 2-ю сусв. вайну ў арміі Андэрса. З 1945 як стыпендыят 2-га корпуса Войска Польскага вучыўся ў АМ у Рыме. Незвычайная шырыня дыяпазону голасу, яго моц і тэмбравая афарбоўка дазвалялі яму па-майстэрску выконваць вядучыя басовыя партыі ў операх «Дон Карлас» Дж.​Вердзі, «Фауст» Ш.​Гуно, «Мефістофель» А.​Бойта, «Барыс Гадуноў» М.​Мусаргскага і інш. Выступаў у Італіі, здзейсніў турнэ па Еўропе. З 1950 у ЗША, потым у Канадзе. У 1958—85 саліст хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам С.​Жарава (ЗША). Выкладаў спевы ва ўласнай школе ў Нью-Йорку, у Гамбургу (Германія). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў у Рыме (1957). У 1975 наведаў Беларусь. Сябраваў з Р.​Шырмай, Я.​Брылём, А.​Бажко.

Г.​Р.​Куляшова.

т. 8, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́нюх м. Pférdepfleger m -s, -; Stállknecht m -es, -e, Stállbursche m -n, -n, Pférdeknecht m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ко́нюх 1 ’воўк, які нападае на коней’ (Сцяшк. Сл.). Гл. конь 1.

Ко́нюх 2 ’конюх, даглядчык коней’ (ТСБМ, Нас.). Гл. конь 1.

Ко́нюх 3 ’каня (птушка)’ (Бяльк.). Кантамінацыйнае пераўтварэнне канюк > конюх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Конюх А. І. 11/574

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)