Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ко́нсульства, -а, мн. -ы, -аў, н.
Дыпламатычнае прадстаўніцтва на чале з консулам (у 1 знач.), а таксама памяшканне, якое займае гэта прадстаўніцтва.
|| прым.ко́нсульскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́нсульстваср., в разн. знач. ко́нсульство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́нсульства, ‑а, н.
1. Прадстаўніцтва адной дзяржавы на тэрыторыі другой дзяржавы на чале з консулам. Савецкае консульства.// Памяшканне, якое займае гэта прадстаўніцтва.
2. Час кіравання консула ў Старажытным Рыме ў перыяд рэспублікі.
3. Час ад перавароту Напалеона Банапарта (9–10 лістапада 1799 г.) да абвяшчэння імперыі ў Францыі (1804 г.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Консульства 6/69
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛЬСТВА,
назва перыяду ў гісторыі Францыі ад дзярж. перавароту 9.11.1799 (Васемнаццатага брумера 8-га года рэспублікі) да абвяшчэння Напалеона Банапарта (гл.Напалеон I) 18.5.1804 імператарам; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла рэжым Дырэкторыі. Намінальна ўлада належала тром консулам, выбраным на 10 гадоў, фактычна — 1-му консулу Банапарту (у 1802 яны абвешчаны пажыццёвымі консуламі Франц. рэспублікі).