ко́мікс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая кніжка з малюнкамі або серыя малюнкаў з тэкстам лёгкага, звычайна прыгодніцкага зместу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мікс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́мікс ко́міксы
Р. ко́мікса ко́міксаў
Д. ко́міксу ко́міксам
В. ко́мікс ко́міксы
Т. ко́міксам ко́міксамі
М. ко́міксе ко́міксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́мікс м. ко́микс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́мікс, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — кніжка, брашура, апавяданне ў малюнках з суправаджальным тэкстам, галоўным чынам прыгодніцкага зместу, разлічаныя на задавальненне прымітыўных пачуццяў і густаў.

[Англ. comics.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КО́МІКС (англ. comics ад comic камічны, смешны),

серыя паслядоўна размешчаных малюнкаў з уключанымі ў іх невял. тэкстамі, якая стварае закончанае апавяданне; адзін з пашыраных жанраў масавай культуры. Дыялогі звычайна кампануюцца ў спецыфічныя для К. «аблокі», якія цягнуцца з рота персанажаў, зрэдку пішуцца пад малюнкам.

Вытокі К. ў гравіраваных ілюстрацыях 15 ст. Як спецыфічная галіна графікі вядомы з сярэдзіны 19 ст. ў работах некаторых еўрап. мастакоў. Канчаткова сфарміраваўся ў канцы 19 ст. ў ЗША, дзе ў гумарыстычных часопісах, ілюстраванай л-ры і прэсе пачалі ствараць «палосы» К. Паступова з’явіліся і самаст. брашуры-К. З пач. 1930-х г. у К. актыўна выкарыстоўваюцца тэмы і прыёмы кінематаграфіі (буйны план, контражур і інш). У 2-й пал. 1960-х г. пад уплывам хіпі пашырыліся вострасатыр. паліт. К.

Сучасныя К. паводле тэматыкі падзяляюцца на гумарыстычныя, казачныя, фантаст., міфалагічныя, К. «жахаў», «вестэрны» і інш. Часта К. ў спрошчаным выглядзе перадаюць змест літ. твораў, фільмаў, выдумляюць новыя прыгоды для іх персанажаў. На аснове некаторых папулярных К. (напр., «Бэтмэн») ствараюцца кінафільмы. На Беларусі ў выглядзе К. нярэдка афармляюцца кароткія апавяданні і сатыр. гісторыі ў часопісах, кнігах для дзяцей.

С.​У.​Пешын.

т. 8, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́мікс м. літ. Comic [´kɔmık] m -s, -s, Cmic strip [st-] m -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ко́мікс

(англ. comics)

серыя малюнкаў з кароткімі суправаджальнымі тэкстамі, што ўтвараюць закончанае апавяданне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́мікс

(англ. comics)

серыя малюнкаў з кароткімі суправаджальнымі тэкстамі, што ўтвараюць закончанае апавяданне, звычайна прыгодніцкага зместу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ко́міксе́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ко́міксе́рыя ко́міксе́рыі
Р. ко́міксе́рыі ко́міксе́рый
Д. ко́міксе́рыі ко́міксе́рыям
В. ко́міксе́рыю ко́міксе́рыі
Т. ко́міксе́рыяй
ко́міксе́рыяю
ко́міксе́рыямі
М. ко́міксе́рыі ко́міксе́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́мікса́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ко́мікса́н ко́мікса́ны
Р. ко́мікса́на ко́мікса́наў
Д. ко́мікса́ну ко́мікса́нам
В. ко́мікса́на ко́мікса́наў
Т. ко́мікса́нам ко́мікса́намі
М. ко́мікса́не ко́мікса́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)