Ко́мпут ’агульны лік’ (Нас.). Ст.-бел. компутъ (з 1687 г.), укр. компут ’тс’. Запазычанне з польск. komput (Булыка, Запазыч., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кампу́т, ко́мпут ’агульны рахунак, рэестр, колькасць асоб, прадметаў’ (Нас.), ст.-бел. компутъ ’лік. спіс’, са ст.-польск. komput ’тс’ < лац. computus ’рахунак’ < computāre ’лічыць’. Параўн. яшчэ ст.-бел. кампутовать (гл. Булыка, Запаз. 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)