Комплекснага пераменнага функцыя 1/313

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў 12/500

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КО́МПЛЕКСНАГА ВЫКАРЫСТА́ННЯ ВО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ НДІ Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1961 у Мінску. Да 1991 — галаўная арг-цыя па праблемах выкарыстання водных рэсурсаў у СССР. З 1992 — галаўная арг-цыя па рацыянальным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў на Беларусі. Асн. кірункі навук. дзейнасці: комплексная ацэнка стану і прагноз змянення водных рэсурсаў у звычайных ўмовах і парушаных у выніку гасп. дзейнасці; ацэнка ўплыву забору падземных і паверхневых вод на экалагічны стан прылеглых тэрыторый; распрацоўка мерапрыемстваў па ахове водных рэсурсаў ад іх вычарпання і забруджвання; гідраэкалагічнае абследаванне гасп. аб’ектаў, экспертыза тэхналогій і праектаў, якія здольны аказваць уплыў на стан водных аб’ектаў; распрацоўка праграмнага забеспячэння, геаінфарм. тэхналогій, мадэліраванне; вядзенне дзярж. воднага кадастру і маніторынгу; экалагічная сертыфікацыя, аўдыт і менеджмент у галіне выкарыстання і аховы водных рэсурсаў і інш.

М.​М.​Чарапанскі.

т. 8, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́мплексны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́мплексны ко́мплексная ко́мплекснае ко́мплексныя
Р. ко́мплекснага ко́мплекснай
ко́мплекснае
ко́мплекснага ко́мплексных
Д. ко́мплекснаму ко́мплекснай ко́мплекснаму ко́мплексным
В. ко́мплексны (неадуш.)
ко́мплекснага (адуш.)
ко́мплексную ко́мплекснае ко́мплексныя (неадуш.)
ко́мплексных (адуш.)
Т. ко́мплексным ко́мплекснай
ко́мплекснаю
ко́мплексным ко́мплекснымі
М. ко́мплексным ко́мплекснай ко́мплексным ко́мплексных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адсарбцы́йна-ко́мплексны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адсарбцы́йна-ко́мплексны адсарбцы́йна-ко́мплексная адсарбцы́йна-ко́мплекснае адсарбцы́йна-ко́мплексныя
Р. адсарбцы́йна-ко́мплекснага адсарбцы́йна-ко́мплекснай
адсарбцы́йна-ко́мплекснае
адсарбцы́йна-ко́мплекснага адсарбцы́йна-ко́мплексных
Д. адсарбцы́йна-ко́мплекснаму адсарбцы́йна-ко́мплекснай адсарбцы́йна-ко́мплекснаму адсарбцы́йна-ко́мплексным
В. адсарбцы́йна-ко́мплексны (неадуш.)
адсарбцы́йна-ко́мплекснага (адуш.)
адсарбцы́йна-ко́мплексную адсарбцы́йна-ко́мплекснае адсарбцы́йна-ко́мплексныя (неадуш.)
адсарбцы́йна-ко́мплексных (адуш.)
Т. адсарбцы́йна-ко́мплексным адсарбцы́йна-ко́мплекснай
адсарбцы́йна-ко́мплекснаю
адсарбцы́йна-ко́мплексным адсарбцы́йна-ко́мплекснымі
М. адсарбцы́йна-ко́мплексным адсарбцы́йна-ко́мплекснай адсарбцы́йна-ко́мплексным адсарбцы́йна-ко́мплексных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́мплекснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць комплекснага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітрафе́н

(ад нітра- + фен)

ядахімікат комплекснага дзеяння; выкарыстоўваецца для барацьбы з бур’янамі, шкоднымі насякомымі і грыбамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГЕАГРА́ФІЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ,

навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў прыродных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання і ўзнаўлення. Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне геаграфіі відаў прыродных рэсурсаў, забяспечанасці імі галін прам-сці і іх ролі ў дыферэнцыяцыі гаспадаркі, выяўленне і аналіз тэр. спалучэнняў рэсурсаў, вызначэнне шляхоў комплекснага іх выкарыстання з улікам экалагічных наступстваў, прагнозы стану рэсурснай базы нар. гаспадаркі. Вызначае таксама геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы і гасп. спецыялізацыю. Выкарыстоўвае матэм., геафіз., аэракасм., картаграфічны, параўнальна-апісальны і экспедыцыйны метады даследавання.

К.​К.​Кудло.

т. 5, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́НКА (Эдуард Пятровіч) (н. 18.9.1930, Мінск),

бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1989). Скончыў БПІ (1954) і БДУ (1965). З 1961 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск), у 1978—92 нам. дырэктара гэтага НДІ. У 1971—78 супрацоўнік Сакратарыята ААН (г. Нью-Йорк, ЗША). Навук. працы па метадах разліку і комплекснага выкарыстання воднага патоку, аднаўляльных крыніцах энергіі і іх выкарыстанні, нарматыўным забеспячэнні дзярж. разліку выкарыстання вод.

Тв.:

Вода. Природа Человек. Мн., 1986 (разам з Б.​У.​Фашчэўскім);

Возобновляемые источники энергии и возможности их использования в Беларуси. Мн., 1995.

Л.​В.​Лоўчая.

т. 7, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫ́ЦКАВІЧЫ,

вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Ляхавічы. Цэнтр сельсавета і комплекснага долевага прадпрыемства. За 25 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 137 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Пагарэльцы. 630 ж., 254 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква.

т. 5, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)