Компасныя расліны 6/63, 163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КО́МПАСНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, лісце якіх размешчана ў напрамку ПнПд. Лісце К.р. у поўдзень паварочваецца рабром да сонечнага святла. Інтэнсіўнасць фотасінтэзу пры гэтым не зніжаецца, але расліны пазбягаюць празмернага выпарэння вады і перагравання. Звычайна трапляюцца ў стэпах, паўпустынях і інш. месцах з моцнай інсаляцыяй. Напр., у Аўстраліі — эўкаліпты, у Паўн. Амерыцы — сільфіум. На Беларусі ў агародах, на пустках і ў садах расце салата компасная (Lactuca serriola) — двухгадовая расліна сям. складанакветных выш. 60—120 см з бледна-жоўтымі кветкавымі кошыкамі і лісцем, павернутым рабром да сонца.

т. 8, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́мпасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́мпасны ко́мпасная ко́мпаснае ко́мпасныя
Р. ко́мпаснага ко́мпаснай
ко́мпаснае
ко́мпаснага ко́мпасных
Д. ко́мпаснаму ко́мпаснай ко́мпаснаму ко́мпасным
В. ко́мпасны (неадуш.)
ко́мпаснага (адуш.)
ко́мпасную ко́мпаснае ко́мпасныя (неадуш.)
ко́мпасных (адуш.)
Т. ко́мпасным ко́мпаснай
ко́мпаснаю
ко́мпасным ко́мпаснымі
М. ко́мпасным ко́мпаснай ко́мпасным ко́мпасных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)