Мост колавых машын 7/294

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ЗАВО́Д КО́ЛАВЫХ ЦЯГАЧО́Ў.

Засн. у Мінску на базе цэха доследнай вытв-сці Мінскага аўтамабільнага завода (1959). З 1991 самастойнае прадпрыемства. Выпускае седлавыя цягачы вял. магутнасці, паўпрычэпы да іх, бартавыя аўтамабілі і прычэпы да іх, дарожныя і пазадарожныя аўтамабілі-самазвалы, аўтапаязды для перавозкі труб вял. дыяметра, спец. колавыя шасі пад пад’ёмныя краны падымальнасцю да 50 т і больш, пад мантаж экскаватарнага абсталявання і абсталявання для нафтагазавай прам-сці. Праводзіць абслугоўванне сваёй прадукцыі, гандаль запчасткамі, вузламі і інш.

Узоры прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў: 1 — шасі колавае МЗКТ-7917 са стратэгічнай ракетай «Таполя»; 2 — аўтамабіль-самазвал МЗКТ-6525; 3 — спецыяльнае шасі МЗКТ-79191; 4 — аўтапоезд у складзе цягача седлавога МЗКТ-7429 і паўпрычэпа МЗКТ-9378.

т. 10, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́лавы ко́лавая ко́лавае ко́лавыя
Р. ко́лавага ко́лавай
ко́лавае
ко́лавага ко́лавых
Д. ко́лаваму ко́лавай ко́лаваму ко́лавым
В. ко́лавы (неадуш.)
ко́лавага (адуш.)
ко́лавую ко́лавае ко́лавыя (неадуш.)
ко́лавых (адуш.)
Т. ко́лавым ко́лавай
ко́лаваю
ко́лавым ко́лавымі
М. ко́лавым ко́лавай ко́лавым ко́лавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лы́жна-ко́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лы́жна-ко́лавы лы́жна-ко́лавая лы́жна-ко́лавае лы́жна-ко́лавыя
Р. лы́жна-ко́лавага лы́жна-ко́лавай
лы́жна-ко́лавае
лы́жна-ко́лавага лы́жна-ко́лавых
Д. лы́жна-ко́лаваму лы́жна-ко́лавай лы́жна-ко́лаваму лы́жна-ко́лавым
В. лы́жна-ко́лавы (неадуш.)
лы́жна-ко́лавага (адуш.)
лы́жна-ко́лавую лы́жна-ко́лавае лы́жна-ко́лавыя (неадуш.)
лы́жна-ко́лавых (адуш.)
Т. лы́жна-ко́лавым лы́жна-ко́лавай
лы́жна-ко́лаваю
лы́жна-ко́лавым лы́жна-ко́лавымі
М. лы́жна-ко́лавым лы́жна-ко́лавай лы́жна-ко́лавым лы́жна-ко́лавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мато́р-ко́лавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мато́р-ко́лавы мато́р-ко́лавая мато́р-ко́лавае мато́р-ко́лавыя
Р. мато́р-ко́лавага мато́р-ко́лавай
мато́р-ко́лавае
мато́р-ко́лавага мато́р-ко́лавых
Д. мато́р-ко́лаваму мато́р-ко́лавай мато́р-ко́лаваму мато́р-ко́лавым
В. мато́р-ко́лавы (неадуш.)
мато́р-ко́лавага (адуш.)
мато́р-ко́лавую мато́р-ко́лавае мато́р-ко́лавыя (неадуш.)
мато́р-ко́лавых (адуш.)
Т. мато́р-ко́лавым мато́р-ко́лавай
мато́р-ко́лаваю
мато́р-ко́лавым мато́р-ко́лавымі
М. мато́р-ко́лавым мато́р-ко́лавай мато́р-ко́лавым мато́р-ко́лавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Механічны транспартны сродак, які мае не менш за чатыры колы, размешчаныя не менш чым на дзвюх восях, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.

Легкавы а.

Грузавы а.

|| прым. аўтамабі́льны, -ая, -ае.

А. транспарт (аўтамабілі, аўтобусы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

САМАЗВА́Л,

спецыялізаваны грузавы аўтамабіль, кузаў якога можа перакульвацца назад, убок або назад і ўбок. Найб. пашыраны С. з кузавамі бункернага, каўшовага ці універсальнага тыпу з гідраўлічным механізмам (пад’ёмнікам) перакульвання, які прыводзіцца ў дзеянне ад рухавіка аўтамабіля. Ёсць С. з пнеўматычным, пнеўмагідраўлічным прыводам, з прымусовай разгрузкай матэрыялаў з дапамогай шнэка, самазвальныя аўтапаязды (з цягача і паўпрычэпа з доннай разгрузкай). Грузападымальнасць С. да 180 т і больш. Выкарыстоўваюцца на земляных работах, пры здабычы карысных выкапняў (кар’ерныя С.) і інш. На Беларусі розныя тыпы С. выпускаюць Беларускі аўтамабільны завод (гл. таксама БелАЗ), Магілёўскі аўтамабільны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў. Гл. таксама Думпер.

Самазвалы 1 — МАЗ-525 (1950); 2 — «Волат» (Мінскага завода колавых цягачоў); 3 — МаАЗ-750516 (Магілёўскага аўтамабільнага завода); 4 — чатырохвосевы з пад’ёмнай сярэдняй воссю «Фрэйтлайнер» (ЗША).

т. 14, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ВІН (Майсей Аронавіч) (22.6.1937, г Віцебск — 28.3.1993),

бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1962 у БПА. Навук. працы па буд. механіцы. супраціўленні матэрыялаў, дынаміцы колавых сістэм. Распрацаваў дыскрэтныя мадэлі для разліку кантынуальных сістэм буд. механікі, даследаваў пытанні дэфармацыі і напружання.

Тв.:

Теория качения деформируемого колеса. М., 1989 (разам з М.​А.​Фуфаевым).

т. 9, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎВО́СЬ,

вал вядучага моста самаходнай колавай машыны, які перадае вярчэнне ад дыферэнцыяла на вядучае кола. Бываюць паўразгружаныя і поўнасцю разгружаныя. Паўразгружаная П. нясе на сваім канцы вядучае кола. Выкарыстоўваецца ў легкавых аўтамабілях, дзе нагрузкі на колы адносна невялікія. Поўнасцю разгружаная П. свабодна праходзіць праз адтуліны вядучага моста і злучаецца са ступіцай вядучага кола, падшыпнікі якога ўстаноўлены на бэльцы вядучага моста, якая ўспрымае папярочныя і падоўжныя сілы, што ўзнікаюць на вядучым коле. Выкарыстоўваюцца на грузавых аўтамабілях, аўтобусах, цяжкіх колавых трактарах.

т. 12, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́БКІН (Уладзімір Андрэевіч) (н. 2.11.1940, г. Орша Віцебскай вобл.),

бел. канструктар і вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1986). Скончыў БПІ (1964). З 1964 на Мінскім трактарным з-дзе (МТЗ), з 1981 нач. і гал. канструктар асобнага КБ ВА «МТЗ», адначасова з 1994 у БПА. Навук. працы па праектаванні і канструяванні базавых шасі транспартных машын. Пад яго кіраўніцтвам створаны і запушчаны ў серыйную вытворчасць гусенічныя шасі для машын спец. прызначэння, а таксама лясныя, шахтавыя, камунальныя і дарожна-буд. машыны на базе колавых трактароў. Ленінская прэмія 1986.

М.​П.​Савік.

т. 8, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)