Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Каўту́н ’каўтун, хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца; зблытаны пук валасоў, поўсці і пад.’ (ТСБМ, БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус.колту́н, укр.ковту́н ’тс’. З усх.-слав. моў запазычана польск.kołtun ’тс’ (дакладней, з укр. мовы). Паводле Фасмера, 2, 298, звязана з такімі лексемамі, як рус.колту́шка ’прывесак, падвеска’, польск.kiełtać się ’калыхацца, гайдацца’. Параўн. Брукнер, 248; Слаўскі, 2, 375. Усх.-слав.*kъlt‑unъ звязана, паводле Слаўскага, там жа, з прасл.дыял. дзеясловам *kъltati ’калыхацца, гайдацца’, вядомым толькі ў частцы слав. моў. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 216. Гл. калдун2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУРО́ Алена Генрыхаўна
(30.5.1877, С.-Пецярбург — 6.5.1913),
руская пісьменніца і мастак. З 1890 вучылася ў школе Т-ва падтрымкі мастацтваў у Пецярбургу. У друку дэбютавала ў 1905 ілюстрацыямі да «Бабуліных казак» Ж.Санд і апавяданнем «Ранняя вясна». Прымыкала да літ. групы куба-футурыстаў. Першы зб. апавяданняў, вершаў і п’ес «Шарманка» (1909). Кніга «Асенні сон» (1912) напісана пад уплывам паэтаў-сімвалістаў. Самая значная кніга — «Нябесныя вярблюдзяняты» (1914). Творчасць Гуро адлюстроўвае пераходную стадыю ад імпрэсіянізму і сімвалізму да футурызму.
Тв.:
Selected prose and poetry. Stockholm, 1988 (дзённік, вершы і проза, «Бедны рыцар»).
Літ.:
Ковтун Е. Гуро, поэт и художник // Памятники культуры, 1976. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗБУКО́ЎНІКІ,
ананімныя рукапісныя зборнікі артыкулаў навучальнага і пазнавальна-энцыклапедычнага характару, пашыраныя на землях усх. славян у 13—18 ст. Захавалася больш за 200 азбукоўнікаў. Першыя азбукоўнікі (напр., азбукоўнікі ў Ноўгарадскай кормчай 1282) толькі тлумачылі незразумелыя іншамоўныя словы, што сустракаліся ў перакладных кнігах рэліг. зместу. Пазней тлумачэнні дапаўняліся звесткамі энцыклапедычнага характару па гісторыі, геаграфіі і інш. У 17—18 ст. азбукоўнікі пашырылі навуч. функцыю: іх часткамі сталі азбука (са складамі і пропісямі) і кароткія звесткі грамат., арыфм., рэліг.-павучальнага характару. Выконвалі і збіральніцкую функцыю (назапашванне рэдкіх слоў).
Словы ў азбукоўніках звычайна размяшчаліся па алфавіце, перакладаліся і тлумачыліся, таму азбукоўнікі сталі крыніцай для першых друкаваных слоўнікаў усх. славян. Прыкладам бел. азбукоўнікаў з’яўляецца «Тлумачэнне імёнам па алфавіце» (17 ст.).
Літ.:
Пруссак А.В. Описание азбуковников, хранящихся в рукописном отделении императорской Публичной библиотеки. Спб., 1915;
Алексеев М.П. Словари иностранных языков в русском азбуковнике XVII в. М., 1968;
Ковтун Л.С. Азбуковники, или Алфавиты иностранных речей конца XVI—XVII вв. // Вопросы языкознания. 1980. № 5.
В.К.Шчэрбін.
Да арт. Азбукоўнікі. «Книга глаголемая алфавит» (узор азбукоўніка-слоўніка, рукапіс 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Калту́ннік ’расліна гарычка лёгачная, Gentiana pheumontana’ (Касп.), каўтуннік ’Gentiana uliginosa’ (маг., Кіс.). Рус.валаг.ковтун ’расліна папараць жаночая, Athyrium Filix Fcmina’, колтун ’тс’. Надзейнасць гэтага супастаўлення невысокая, паколькі па спосабу ўтварэння гэта, відавочна, розныя лексемы. Рус. хутчэй за ўсё знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з колтун ’каўтун, Plica polonica’, назву расліна магла атрымаць паводле падабенства пэўных частак папараці да каўтуна. Менш верагодна бачыць у рус. назве слова, суаднесенае з усх.-слав.колтать, хаця такую сувязь нельга выключыць для рус.валаг.ковтышек ’расліна пярэсна, Trollius curopeaus’, валаг.колтуиіки ’тс’, арханг. ’жоўтыя краскі, якія растуць на лузе’. Разам з тым кветкі ў гэтых раслін цяжка характарызаваць у межах семантыкі дзеяслова колтаць. калі тут толькі не адлюстравана пабочная семантыка (параўн. вышэй рус.колтень). Па гэтай прычыне найбольш імаверна шукаць непасрэдную сувязь разглядаемага слова і калтун, каўтун ’Plica polonica’. Паводле фармальнага крытэрыю каўтуннік п^вінсн разумецца як назва расліны, яЪ&я лечыць ад картуна. Непа-срэдных доказаў такога ужывання Gentiana ў нас няма, аднак вядома, што розныя расліны гэтага роду знайшлі шырокае выкарыстанне ў народнай медыцыне пры лячэнні рэўматызму, ліхаманкі, лёгачных і страўнікавых захворванняў, адзначаюць таксама, што некаторыя віды ў народнай медыцыне вядомыя як сродкі супраць захворвання нервовай сістэмы. Здаецца, што ўжо апошняга сведчання і асабліва звестак пра лячэнне рэўматызму дастаткова, каб лічыць матывацыю верагоднай. Як вядома, Plica polonica — хвароба ўнутраная і нездарма традыцыйна лічыцца, што яна пасылаецца чараўнікамі; можна меркаваць па шэрагу сімптомаў гэтай хваробы, што расліна з такім наборам уласцівасцей сапраўды магла ўжывацца як лекавая. Пры апошнім варыянце тлумачэння лексему неабходна кваліфікаваць як інавацыйную (інавацыя на ўсходзе або паўночным усходзе бел. тэрыторыі).