кня́зеў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кня́зеў кня́зева кня́зева кня́зевы
Р. кня́зевага кня́зевай
кня́зевае
кня́зевага кня́зевых
Д. кня́зеваму кня́зевай кня́зеваму кня́зевым
В. кня́зеў (неадуш.)
кня́зевага (адуш.)
кня́зеву кня́зева кня́зевы (неадуш.)
кня́зевых (адуш.)
Т. кня́зевым кня́зевай
кня́зеваю
кня́зевым кня́зевымі
М. кня́зевым кня́зевай кня́зевым кня́зевых

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кня́зеў, ‑зева.

Які належыць князю. Князева дружына. Князеў маёнтак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КНЯ́ЗЕЎ Васіль Аляксандравіч (9 1.1920, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 22.7.1968),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 1088 баявых вылетаў, правёў 139 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1962 у Сав. Арміі.

В.А.Князеў.

т. 8, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНЯ́ЗЕЎ Васіль Васілевіч (18.1.1887, г. Цюмень, Расія — 10.11.1937, паводле інш. звестак, сак. 1938),

рускі паэт. Друкаваўся з 1905. Аўтар літ. і паліт. пародый, фельетонаў, эпіграм, памфлетаў (зб-кі «Сатырычныя песні», 1910; «Двухногія без пер’я», 1914). Збіраў нар. песні, частушкі (кн. «Жыццё маладой вёскі. Частушкі-каратушкі С.-Пецярбургскай губерні», 1913), якія выкарыстоўваў у сваіх творах (цыкл «Падпіцершчына», 1915). Творчасць паслярэв. часу мае хранікальна-дакумент. характар: паэт. зб-кі «Чырвоныя званы і песні» (1918), «Песні Чырвонага Званара» (1919), «Чырвоная ленінская вёска» (1925), рэв. песні, балады. Аўтар рамана «Дзяды» (1934; пад псеўд. Іван Сядых), кніг прыказак «Русь» (1924) і «Кніга прыказак» (1930). Пісаў для дзяцей. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.

т. 8, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНЯ́ЗЕЎ Станіслаў Нічыпаравіч (н. 6.11.1948, г. Новасібірск, Расія),

дзяржаўны дзеяч Беларусі, юрыст, гісторык. Ген.-маёр (1994). Канд. юрыд. н. (1999), праф. (2001). Скончыў Томскае ваен. вучылішча сувязі (1969), Вышэйшую школу (Акадэмію бяспекі) КДБ СССР (1982). З 1969 на адказных пасадах у Прыкарпацкай ваен. акрузе, з 1974 у асобых аддзелах КДБ групы сав. войск у Германіі, потым у Прыкарпацкай і Туркестанскай ваен. акругах. З 1989 нам., з 1994 нач. ўпраўлення ваен. контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1998—2001 нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З лют. 2001 нам. дзярж. сакратара Рэспублікі Беларусь, з верасня 1-ы нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, адначасова са жн. 2002 старшыня Геральдычнага савета. З сак. 2003 рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1995—2001 прэзідэнт рэсп. экалагічнага фонду «Экамір». Аўтар навук. публікацый, падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па пытаннях тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, тэорыі і практыкі кіравання.

Тв.:

Основы информационно-аналитической деятельности. Мн., 1996;

Ф.​Э.​Дзержинский и его время. Мн., 1998;

Военная контрразведка на территории Беларуси в начале двадцатого века. Мн., 2000;

Управление: искусство, наука, практика. Мн., 2002.

т. 18, кн. 1, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Князеў А. А. 6/41

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Князеў І. М. 11/629

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Князеў П. К. 8/128

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Князеў П. М. 6/241, 555; 7/160; 9/217, 518; 10/367, 483; 12/453, 454

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кня́жий поэт., уст. князеў, кня́жацкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)