Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кно́пачны кно́почный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кно́пачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кнопкі. Кнопачная плешка.// З кнопкай (у 2 знач.). Кнопачны выключальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кно́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.
2. Невялікі акруглы выступ, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.
К. ліфта.
3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.
Пальчаткі на кнопках.
4. Пра чалавека маленькага росту (разм., жарт.).
◊
Націснуць на ўсе кнопкі — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.
|| памянш.-ласк.кно́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.кно́пачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кно́пкавы, см.кно́пачны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кно́пкавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кнопачны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
keyboard[ˈki:bɔ:d]n.
1. клавіяту́ра
2.кно́пачны нумаранабіра́льнік (у камп’ютары)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КРАН-БЭ́ЛЬКА (галанд. kranbalk),
разнавіднасць пад’ёмнага крана маставога тыпу, у якога таль з эл. або ручным прыводам рухаецца па пралётнай ездавой бэльцы, абсталяванай канцавымі хадавымі цялежкамі. Цялежкі перамяшчаюцца па рэйках, укладзеных па падкранавых бэльках, якія абапіраюцца на калоны ці падвешваюцца да кроквенных ферм. К.-б. бываюць адна- (пралёт да 15 м) або шматпралётныя (да 100 м). Грузападымальнасць да 5 т. Разнавіднасць К.-б. — катабэлька для падымання і апускання якараў на суднах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКА́ЛЬНІК МАГНІ́ТНЫ,
электрычны апарат пераменнага току для дыстанцыйнага пуску, спынення і аховы ад перагрузак і кароткіх замыканняў эл. установак (напр., рухавікоў з каротказамкнутым ротарам). Бывае нерэверсіўны і рэверсіўны, існуюць спец. П.м. для пераключэння абмотак шматскарасных электрапрыводаў.
Кантактавая сістэма П.м. спрацоўвае ад эл.-магн. прывода. Нерэверсіўны П.м. мае кнопачны пульт, кантактар і цеплавое рэле. У адрозненне ад яго рэверсіўны П.м. мае 2 кантактары, зблакіраваныя механічна і электрычна (ва ўключаным стане можа знаходзіцца талькі адзін з іх). Пры пачарговым уключэнні кантактараў пераключаюцца фазы сілкавання і напрамак вярчэння рухавіка мяняецца. Вырабляецца ў звычайным, ахоўным і выбуховабяспечным варыянтах.