кліно́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кліно́цкі кліно́цкая кліно́цкае кліно́цкія
Р. кліно́цкага кліно́цкай
кліно́цкае
кліно́цкага кліно́цкіх
Д. кліно́цкаму кліно́цкай кліно́цкаму кліно́цкім
В. кліно́цкі (неадуш.)
кліно́цкага (адуш.)
кліно́цкую кліно́цкае кліно́цкія (неадуш.)
кліно́цкіх (адуш.)
Т. кліно́цкім кліно́цкай
кліно́цкаю
кліно́цкім кліно́цкімі
М. кліно́цкім кліно́цкай кліно́цкім кліно́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кліноцкі бой 8/256; 11/629; 12/168

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІНО́ЦКІ БОЙ 1942,

бой партызан 208-га партыз. атрада (камандзір У.​І.​Нічыпаровіч) з ням.-фаш. захопнікамі, якія праводзілі карную экспедыцыю ў Кліноцкім лесе Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У пач. сак. 2 пях. палкі гітлераўцаў, падтрыманыя авіяцыяй і артылерыяй, акружылі партыз. лагер у лесе за 6 км на Пн ад в. Клінок і пачалі наступленне, але партызаны, дзякуючы здабытым у час бою дакументам і картам праціўніка, у ноч на 6 сак. перадыслацыраваліся за 5 км на Пн, вывезлі туды параненых, боепрыпасы, гаручае, занялі там абарону. Раніцай 7 сак. яны контратакавалі гітлераўцаў на месцы былога лагера, рассеялі засадную групу праціўніка, знішчылі мінамётную батарэю, кулямёты, перасеклі шашу Чэрвень—Пухавічы і выйшлі з акружэння. Не дасягнуўшы поспеху, фашысты спалілі пас. Кукіга і в. Лужыца (не аднавілася) Пухавіцкага р-на.

т. 8, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)