◎ Кліне́ц ’клінападобныя жамерыны з канаплянага семя пасля выціскання алею’ (Нас.). Гл. клін©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клі́нцы ’макуха, выцісні з ільнянога семя пасля выганкі алею’ (Бяльк., Рам., Нар. сл., Грыг.). Гл. клінец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́нда 1 ’мачанка, прыгатаваная з ільнянога семя ці з маку’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 3). Да клінда. Параўн. клінчыкі (гл.), клінцы (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, суфікс ‑да, які ўтварае, аднак, аддзеяслоўны назоўнік тыпу валакіда (< валачыцца), рэўда (< раўці). Тады клінда ад клініць, клінец (гл.).
Клы́нда 2 ’кульгавы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Гл. клынды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)