клі́на

т. 8, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клі́на

(гр. klino = нахіляю)

бесперапынная змена ў адным напрамку характарыстык абіятычных фактараў і расліннасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

кліна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «клінам», «у выглядзе кліна», напрыклад: клінабароды, клінапісны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клінападо́бны, -ая, -ае.

Які мае форму кліна.

Клінападобная барада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Клі́н

‘Пінскі раён+’

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Клі́н
Р. Клі́на
Д. Клі́ну
В. Клі́н
Т. Клі́нам
М. Клі́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Клі́н

‘Шклоўскі раён+’

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Клі́н
Р. Кліна́
Д. Кліну́
В. Клі́н
Т. Кліно́м
М. Кліне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

расклінава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -ну́ецца; зак.

Расшчапіцца ад увагнанага кліна.

|| незак. раскліно́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́пель, -я, мн. -і, -яў, м.

Востры, у форме кліна выступ на чым-н.

Ц. ключа.

|| прым. цы́пельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клі́н кліны́
Р. клі́на кліно́ў
Д. клі́ну кліна́м
В. клі́н кліны́
Т. клі́нам кліна́мі
М. клі́не кліна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заклінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Замацаваць пры дапамозе кліна.

З. тапарышча.

|| незак. закліно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закліно́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)