клі́канне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
клі́канне |
| Р. |
клі́кання |
| Д. |
клі́канню |
| В. |
клі́канне |
| Т. |
клі́каннем |
| М. |
клі́канні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
клі́канне ср. зов м., призы́в м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клі́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. клікаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клі́каць, клічу, клічаш, кліча; кліч; незак.
1. каго (што). Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.
К. на ратунак.
К. бабулю.
2. каго (што). Запрашаць з якой-н. мэтай.
К. на вяселле.
К. на ўрачысты вечар.
3. каго-што. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.
К. народ на барацьбу.
4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем, мянушкай (разм.).
|| зак. паклі́каць, -лічу, -лічаш, -ліча; -ліч; -ліканы (да 1 і 2 знач.).
|| аднакр. клі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
|| наз. клі́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ту́лінька — ласкавае кліканне, падзыванне маладога каня (Вушац. сл.). Гукаперайманне, параўн. укр. туль-туль, тюль‑тюль (для падклікання індыкоў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nawoływanie
н.
1. кліканне, скліканне;
2. прызыў, заклік;
3. гуканне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
крича́ние
1. крыча́нне, -ння ср.;
2. (подзывание) гука́нне, -ння ср., клі́канне, -ння ср., зва́нне, -ння ср., падзыва́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАЛЁПЫ,
бел. рытуальнае печыва. Пяклі з нагоды прылёту буслоў, дзень сустрэчы якіх прыпадаў на Дабравешчанне. Выпякалі галёпы з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы; маглі імітаваць фігурку бусла, бусліную лапу, мець форму сахі, бараны і інш. Выяву часам выціскалі на печыве зверху. Пяклі галёпы напярэдадні або ў дзень Дабравешчання (калі забаранялася пячы хлеб) ці на наступны дзень. Агульнае прызначэнне галёпаў — сустрэча ці кліканне буслоў. Вядомы на Зах. Палессі, Гродзеншчыне, Піншчыне, на Навагрудчыне і інш.
Г.Ф.Вештарт.
т. 4, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Га! выклічнік, які ўжываецца ў розных функцыях: 1. водгук (Нас., Касп., Сцяшк.); 2. пытанне, кліканне (Нас., Касп., Шат., Бяльк.); 3. пагарда (Нас.). Для абазначэння розных псіхалагічных станаў гэты выклічнік ужываецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. га!, укр. га!, польск. ha!, чэш. ha! і г. д. Прымарны выклічнік, вядомы таксама ў іншых індаеўрапейскіх і неіндаеўрапейскіх мовах (ням. ha!, франц. ha!, лац. ha!, грэч. ἆ, ст.-інд. ha). Гл. Слаўскі, 389–390; Рудніцкі, 513.
Га ’гектар’ (РБС), рус. га, укр. га. Запазычанне (праз рус. мову) новага часу з франц. ha ’тс’ (якое з’яўляецца скарачэннем слова hectare ’гектар’). Параўн. Шанскі, 1, Г, 3 (у рус. мове слова фіксуецца з 1932 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)