клік, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Кліч, вокліч (высок.).

Радасны к.

Урачысты к.

2. Крык некаторых дзікіх птушак.

Лебядзіныя клікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клі́к клі́кі
Р. клі́ку клі́каў
Д. клі́ку клі́кам
В. клі́к клі́кі
Т. клі́кам клі́камі
М. клі́ку клі́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клік (род. клі́ку) м., в разн. знач. клик;

ра́дасны к. — ра́достный клик;

лебядзі́ныя клі́кі — лебеди́ные кли́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клік, ‑у, м.

1. Выс. Кліч, вокліч. Знішчыць мост, вось ён, клік баявы. Колас. Хай гучыць у будаўнічых кліках Неўміручы, Ленінскі запал! Лявонны.

2. Крык некаторых дзікіх птушак. Лебядзіныя клікі. Клікі дзікіх гусей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клік

(англ. click)

інф. пстрычка па мышы (пры працы на камп’ютэры).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

клі́ка, -і, ДМ кліцы, мн. -і, клік, ж. (пагард.).

Група, шайка людзей, якія займаюцца непрыгожымі, непрыстойнымі справамі.

К. інтрыганаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

click1 [klɪk] n. шчаўчо́к; comput. клік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

клі́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. клі́ка клі́кі
Р. клі́кі клі́к
Д. клі́цы клі́кам
В. клі́ку клі́кі
Т. клі́кай
клі́каю
клі́камі
М. клі́цы клі́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клик клік, род. клі́ку м., по́кліч, -чу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)