Кляўцы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Кляўцы́
Р. Кляўцо́ў
Д. Кляўца́м
В. Кляўцы́
Т. Кляўца́мі
М. Кляўца́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кляўцы (в.) 6/35, 349, 350 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кляве́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кляве́ц кляўцы́
Р. кляўца́ кляўцо́ў
Д. кляўцу́ кляўца́м
В. кляве́ц кляўцы́
Т. кляўцо́м кляўца́мі
М. кляўцы́ кляўца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кляве́ц, кляўца́, мн. кляўцы́, кляўцо́ў, м.

Малаток са сплюснутым канцом для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кляве́ц, кляўца, м.

Малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос. На надворках, па падстрэшшу, у сенцах скакалі заўзята кляўцы па бабках, адцягваючы вострыя языкі кос. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)