кля́штарны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кля́штарны кля́штарная кля́штарнае кля́штарныя
Р. кля́штарнага кля́штарнай
кля́штарнае
кля́штарнага кля́штарных
Д. кля́штарнаму кля́штарнай кля́штарнаму кля́штарным
В. кля́штарны (неадуш.)
кля́штарнага (адуш.)
кля́штарную кля́штарнае кля́штарныя (неадуш.)
кля́штарных (адуш.)
Т. кля́штарным кля́штарнай
кля́штарнаю
кля́штарным кля́штарнымі
М. кля́штарным кля́штарнай кля́штарным кля́штарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кля́штарны монасты́рский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кля́штарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кляштара, належыць яму. Кляштарныя муры. Кляштарны сад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́штарны Klster-, klösterlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кля́штар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкі манастыр.

|| прым. кля́штарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

монасты́рский манасты́рскі; кля́штарны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

monastic [məˈnæstɪk] adj.

1. манасты́рскі; кля́штарны

2. мана́скі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

klasztorny

манастырскі, кляштарны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

klösterlich

a манасты́рскі, кля́штарны; перан. адасо́блены, ці́хі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ФРАНЦЫСКА́НЦАЎ,

помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1635 у Гродне на левым беразе Нёмана па фундацыі Сузанны і Яўстахі Курч. Асіметрычная кампазіцыя комплексу вызначана складаным рэльефам мясцовасці. Уключае касцёл, вежу-званіцу, кляштарны корпус, браму з агароджай. Мураваныя касцёл і 2-павярховы кляштарны корпус утвараюць замкнёны ўнутр. двор. Касцёл — 3-нефавая базіліка, цэнтр. неф і апсіда якой вырашаны адзіным аб’ёмам і накрыты агульным 2-схільным чарапічным дахам, больш нізкія бакавыя нефы — аднасхільнымі. Пасля пажару ў 18 ст. касцёл адноўлены, яго дэкар. аздоба значна зменена. Інтэр’ер вызначаецца багаццем арх. пластыкі і маст.-дэкар. аздаблення (разьба па дрэве, лепка, скульптура). Двух’ярусны гал. алтар у стылі барока ўпрыгожаны скульптурай і накладной разьбой. Амбон у стылі ракако дэкарыраваны гарэльефнымі выявамі 4 евангелістаў. З паўн. боку да гал. фасада прылягае 3-ярусная вежа-званіца з самаст. уваходам. Першы ярус, які прымыкае да сцяны бакавога нефа касцёла, захаваў агульную з 1-м ярусам гал. фасада пластыку 17 ст., 2-і і 3-і ярусы, перабудаваныя ў 18 ст., вырашаны ў насычанай рэльефнай пластыцы сталага барока. Званіцу ўвенчвае высокі фігурны шлем. П-падобны няправільны ў плане кляштарны корпус прыбудаваны да касцёла з паўд. боку. У паўд.-зах. вугле корпуса знаходзіцца вялікі ў выглядзе рызаліту аб’ём, дзе былі трапезная і б-ка. У паўн.-зах. частцы захаваліся фрагменты агароджы і барочная брама.

У.А.Чантурыя, С.Г.Багласаў, Г.М.Ярмоленка.

т. 5, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)