Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кля́штарм. монасты́рь (католический)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кля́штар, ‑а, м.
Каталіцкі манастыр. Бернардынскі кляштар. □ На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых.Колас.
[Ням. Kloster з лац. clastrum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кляштар, гл. Манастыр
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
кля́штарм. (каталіцкіманастыр) Klóster n -s, Klöster
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кля́штар
(польск. klasztor < чэш. klàšter < с.-в.-ням. kloster, ад с.-лац. clostrum)
каталіцкі манастыр.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЛЯ́ШТАР (ад лац. claustrum замак, закрытае месца),
каталіцкі манастыр. Належыць да пэўных ордэнаў манаскіх. На тэр. Беларусі адзінкавыя К. вядомы з сярэдзіны 13 ст., сістэматычнае будаўніцтва пачалося пасля хрышчэння Літвы (1387). Найб.стараж. К.: францысканцаў у Пінску (1396) і Ашмянах (1505), аўгусцінцаў у в. Быстрыца (цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.), Брэсце і Гродне (засн. Вітаўтам), бернардзінцаў у Вільні (1471), Гродне і Полацку (1498). У канцы 18 ст. на бел. землях ВКЛ (без Вільні) дзейнічалі больш за 160 мужчынскіх і жаночых К. Пры многіх К. працавалі невял. шпіталі, школы. Большасць К. закрыта ў сярэдзіне 19 ст. ў сувязі з абвінавачваннем у нелаяльнасці манахаў уладам.
Класічны тып К. выпрацаваны ордэнам бенедыкцінцаў. Гэта быў замкнёны ансамбль будынкаў або памяшканняў для жыцця манаскай суполкі. Цэнтрам ансамбля быў касцёл. Каля яго рабілі абкружаны крытай галерэяй (клуатрам) чатырохвугольны двор, сад. З усходу да клуатра прымыкала зала капітула, з захаду — келлі, або дарміторый. Насупраць касцёла будавалі трапезную залу (рэфекторый). Астатнія будынкі (дом абата, шпіталь, школа, гасп. пабудовы) размяшчаліся на тэрыторыі ў межах кляштарных муроў. Бенедыкцінскі тып К. быў запазычаны большасцю каталіцкіх ордэнаў і прыстасаваны адпаведна характару іх дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кля́штар ’каталіцкі манастыр’. З польск.klasztor, якое з ням.Kloster (Шат., Нас., Гарэц., Яруш.), ’касцёл пры манастыры’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАВАГРУ́ДСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НАК,
адзіны жаночы кляштар ордэна дамініканцаў на Беларусі. Існаваў у 17—19 ст. у Навагрудку. Засн. ў 1654 М.Дамброўскім (паводле інш. звестак — у 1678 А.Пратасевічавай, жонкай навагрудскага земскага натарыуса). У 1690 пабудаваны мураваны касцёл Дзевы Марыі. У канцы 18 — пач. 19 ст. кляштару. належала частка в. Каменка ў Навагрудскім пав. У 1864 скасаваны, 20 яго манашак накіраваны ў Гродзенскі кляштар брыгітак і Мінскі кляштар бенедыкцінак. Каля 1900 касцёл разабраны на цэглу. У жылым будынку кляштара ў 1920-я г. размяшчалася ваяводская ўправа, у час Вял.Айч. вайны разбураны.