КЛЯПА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,

машына для выканання клёпкі. Адрозніваюць кляпальныя прэсы (пераносныя і стацыянарныя, робяць адну аперацыю — ствараюць замыкальную галоўку на заклёпках) і аўтаматы (робяць усе аперацыі кляпання — выраўноўванне паверхні вырабаў, сцісканне іх, свідраванне і зенкаванне адтулін, устаноўку заклёпак і іх кляпанне). Пераносным (ручным) прэсам робяць заклёпачныя злучэнні ў цяжкадаступных месцах канструкцый.

Кляпальная машына (прэс).

т. 8, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кляпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з кляпаннем. Кляпальная работа. // Прызначаны для кляпання. Кляпальная машына. Кляпальны малаток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кляпа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кляпа́льны кляпа́льная кляпа́льнае кляпа́льныя
Р. кляпа́льнага кляпа́льнай
кляпа́льнае
кляпа́льнага кляпа́льных
Д. кляпа́льнаму кляпа́льнай кляпа́льнаму кляпа́льным
В. кляпа́льны (неадуш.)
кляпа́льнага (адуш.)
кляпа́льную кляпа́льнае кляпа́льныя (неадуш.)
кляпа́льных (адуш.)
Т. кляпа́льным кляпа́льнай
кляпа́льнаю
кляпа́льным кляпа́льнымі
М. кляпа́льным кляпа́льнай кляпа́льным кляпа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)